Здароўе2424

Дзяржава прапануе, каб маці Ксюшы з СМА перавяла сабраныя $1,8 мільёна ў Дом дзіцяці. Валанцёры супраць

Валанцёры спадзяюцца адстаяць сваю пазіцыю праз Наталлю Качанаву.

Скрыншот з інстаграма Ксюшы

У сацыяльных сетках Ксюшы Маісеенка — маленькай дзяўчынкі з СМА, якую маці пакінула ў дзіцячым доме, — валанцёры апублікавалі ліст, які атрымала яе маці ад Міністэрства аховы здароўя.

У ім паведамлялася, што адбыўся рэспубліканскі кансіліум, які вырашыў: генную тэрапію самым дарагім прэпаратам у свеце (Zolgensma) Ксюшы праводзіць нельга. У якасці альтэрнатывы дзяўчынцы прапаноўваюць пакуль што ўводзіць «Рысдыплам» — гэта прэпарат, які запавольвае пагаршэнне стану і можа крыху палепшыць рухальныя функцыі, падтрымлівае дыханне. Ён не вылечвае СМА, але дапамагае кантраляваць хваробу. Яго трэба прымаць пажыццёва.

Гэты прэпарат таксама вельмі дарагі: кошт аднаго флакона можа даходзіць да $11 тысяч. Ксюшы, па разліках дактароў, неабходна 19 флаконаў «Рысдыплама» на год.

Беларусь афіцыйна не закупляе «Рысдыплам» — уводзіць прэпарат пацыенту будуць, толькі калі ён сам зможа яго набыць.

Тут неабходна дадаць, што ўсе чацвёра дзяцей Ніны Саньковай (гэта маці Ксюшы) былі забраныя з сям’і. Старэйшая дачка і малодшы сын знаходзяцца пад часовай апекай у іншай сям'і, другая дачка жыве са сваім бацькам. Афіцыйным апекуном Ксюшы (яна нарадзілася трэцяй) цяпер з’яўляецца галоўны доктар Дома дзіцяці.

Месяц таму Ніна ў інтэрв’ю «Анлайнеру» казала, што ў яе дома ўжо амаль усё зроблена для таго, каб вярнуць дзяцей — у тым ліку і Ксюшу. Жанчына запэўнівала, што праз месяц усе будуць з ёй.

Але насамрэч сітуацыя далёка не такая аптымістычная. Сведкі кажуць, што за апошнія паўгода маці не зрабіла нічога, каб прывесці дом у парадак.

Цяпер валанцёры хочуць дапамагчы з рамонтам і аднавіць Ніну ў бацькоўскіх правах.

Ёсць яшчэ нюанс: калі Ніна спрабавала самастойна збіраць грошы на лячэнне дачкі, яе абвінавачвалі ў тым, што данаты жанчына часткова траціла на сябе. Але новы збор — той самы на $1,8 мільёна — валанцёры таксама былі вымушаны адкрыць на імя маці. Яны запэўнівалі, што жанчына не будзе здымаць грошы і траціць іх на ўласныя патрэбы.

Мінздароўя ў сваім лісце прапаноўвае, каб Ніна перавяла сабраныя грошы на рахунак Дома дзіцяці — і каб той ужо сам закупляў неабходныя для Ксюшы лекі. Чыноўнікі запэўніваюць, што грошы не будуць траціцца ні на што іншае, толькі на патрэбы Ксюшы.

Таксама адзначаецца, што можна звярнуцца ў «вартыя даверу фонды»: Беларускі дзіцячы фонд, Міжнародны дабрачынны фонд дапамогі дзецям «Шанец», Беларускі саюз жанчын ці рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Патрыёты Беларусі» (апошняе стваралася для таго, каб ладзіць аўтапрабегі ў падтрымку Лукашэнкі пасля пройгрышу на выбарах 2020 года).

Валанцёры трактуюць гэта так, што маці прапаноўваюць перавесці грошы або на рахунак Дома дзіцяці, або на рахунак аднаго з фондаў. Але імаверна, мелася на ўвазе ўсё ж тое, што ў фондах можна пашукаць дадатковую дапамогу.

Валанцёры катэгарычна супраць такога развіцця падзей. Яны лічаць, што кансіліум не даў дакладнай схемы далейшага лячэння дзіцяці, а таксама не правёў усю неабходную дыягностыку. Патрабуюць таксама гарантый мэтавага выкарыстання сродкаў — усе яны павінны быць накіраваны выключна на лячэнне Ксюшы. Бо ахвяравалі людзі канкрэтна для гэтай дзяўчынкі.

Паведамляецца, што валанцёры напісалі зварот да Наталлі Качанавай — просяць аб асабістым прыёме, а таксама заклікаюць перагледзець вынікі кансіліуму.

Каментары24

  • Bielarus 4ever
    25.04.2026
    сыстэма акупацыйнага лукашызму забірае грошы ў хворых дзяцей? Нядзіўна.
  • Ёсік
    25.04.2026
    Аніякім бокам дзяржава да гэтых збораў, але парады даваць, а калі з'явілася магчымасьць, рукі пагрэць, во тутака паказвае сябе.
  • Качанаў
    25.04.2026
    На калені ўсталі перад качанавай? Во дзе ёлупні, звяртацца да людажэркі, якая ваду адключыла НБ, і толькі можа рабіць, што расказваць, які АР файны кіраўнік.

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак выступіў у гумарыстычным «ДХ шоу»17

У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва3

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць