Вайна2222

The Sunday Times пацвердзіла выпадак канібалізму ў расійскай арміі

Брытанская газета The Sunday Times з дапамогай эксперта і камп’ютарных праграм пацвердзіла выпадак канібалізму ў расійскай арміі. Раней пра гэта паведамляла ўкраінская ваенная разведка, піша «Агенцтва». 

Гэты выпадак стаў вядомы дзякуючы размове афіцэра і лейтэнанта Уладзіслава Разікава, намесніка камандзіра 5‑й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады. Перахопы перадала ўкраінская разведка.

Вайскоўцы размаўлялі ў Telegram у лістападзе 2025 года побач з Мірнаградам у Данецкай вобласці. Заўважанага ў канібалізме называюць па пазыўным Храмы, ён служыў у 95‑м палку 5‑й брыгады.

Неназваны афіцэр распавядае пра «інцыдэнт».

«Карацей, адзін наш забіў двух іншых, і ён паспрабаваў… ён адрэзаў нагу і ўжо спрабаваў з’есці», — кажа афіцэр. Затым ён апісвае, як Храмога знайшлі двое вайскоўцаў, якіх адправілі расследаваць яго адсутнасць.

«У рэшце рэшт, сёння яны пайшлі і знайшлі месца, дзе ён зацягнуў іх у падвал, адрэзаў нагу і ўжо сядзеў там, пракручваючы праз мясарубку ці нешта ў гэтым родзе, у спробе з’есці… Ён адкрыў агонь. Яны забілі яго», — кажа афіцэр.

Афіцэр таксама адправіў Разікаву фатаграфіі нагі і знясіленага салдата. Згодна з аналізам The Sunday Times, фатаграфіі не былі згенераваныя або адрэдагаваныя з дапамогай ШІ.

Незалежны ваенны хірург патлумачыў выданню, што малаверагодна, што раненні, якія бачныя на фотаздымках, атрыманы ў выніку ваенных дзеянняў. «Гэта выглядае так, нібыта гэта было адрэзана з дапамогай вострага нажа», — сказаў хірург.

На фатаграфіі цела Храмога бачна, што ён моцна знясілены.

Атрымаўшы здымак, Разікаў перапытаў: «Іх не кормяць ці што? Я не разумею». Афіцэр адказаў, што «нашы хутка пачнуць есці адзін аднаго» і што «ўсе сядзяць на галодных пайках».

Разікаў удзельнічае ва ўварванні як мінімум з пачатку 2023 года, пра што сведчаць даныя выцечак баз даных.

Пракрамлёўскія СМІ згадвалі яго як намесніка камандзіра 5‑й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады імя Аляксандра Захарчанкі 51‑й агульнавайсковай арміі ў складзе групоўкі войскаў «Цэнтр». У ліпені 2025 года ён распавядаў ТАСС пра ўкраінскіх разведчыкаў у Мікалаеўцы, у кастрычніку таго ж года — пра захоп пасёлка Маскоўскае ў ДНР.

The Sunday Times распавядае яшчэ пра тры перахопленыя паведамленні расійскіх вайскоўцаў, у якіх абмяркоўваліся выпадкі канібалізму.

У размове ад 3 красавіка 2025 года салдат з пазыўным Мост з 54‑га матарызаванага стралковага палка скардзіцца свайму афіцэру. «Калі б ён быў чалавекам, то ён мог бы застацца так доўга, як ён захоча, але ён еў труп, чалавечае мяса. Я мусульманін. Я не хачу, каб хтосьці накшталт яго заходзіў да мяне ў хованку», — кажа вайсковец.

У іншай размове 8 кастрычніка 2025 года камандзір 1437‑га матарызаванага стралковага палка вінаваціць аднаго са сваіх падначаленых. «Чаму ты, бл…, ясі хахлоў? Спыніся, бл…, есці людзей», — прыводзіць The Sunday Times яго цытату.

У яшчэ адным паведамленні ў Telegram украінскія хакеры знайшлі загад 55‑му матарызаванаму стралковаму палку: «Ніякага алкаголю! Ніякіх наркотыкаў! Ніякіх перасоўванняў без дакументаў! Ніякага канібалізму!».

У снежні 2025 года Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны апублікавала запіс, на якім чуваць як мужчына кажа, што гатовы забіць «кагосьці маладога». «Я нажы натачыў, мне ўсё адно, каго рэзаць, жэрці хачу», — казаў чалавек.

Улетку ГУР апублікаваў запіс перамоў пра тое, што вайсковец з пазыўным Брэлок забіў і з’еў напарніка. «Брэлок яго заваліў, а потым еў нах*й два тыдні», — кажа мужчына на запісе.

Пасольства Расіі ў Лондане заявіла выданню, што не бачыць «падстаў для каментарыяў». Прадстаўнік сказаў: «Тое, што вы апісалі, — гэта выдумкі, прадастаўленыя ўкраінскай ваеннай разведкай — арганізацыяй, функцыя якой заключаецца ў вытворчасці прапаганды, а не ў зборы фактаў».

Каментары22

  • Типок Вагнерок
    26.04.2026
    Тоже мне, удивили. Сплошь и рядом! Или думаете откуда у меня позывной Людоед?
  • Спадар
    26.04.2026
    Ну оркі яны,оркі насамрэч і есць!
  • Дон Радон
    26.04.2026
    Гэтыя зомбі потым у беларускія санаторыі едуць страўнікавую сістэму падлячыць... Хаджаеў, ратуй людзей! І глядзі, каб цябе самога на калдуны не пусцілі.

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім25

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца аўтобуса двойчы высадзіў дзіця-інваліда3

Ціханоўскія сфатаграфаваліся з палітыкам, якая назвала Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы ФОТАФАКТ11

У інтэрнэце ўжо прадаюць учорашні аўтограф Сабаленкі4

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма39

Севярынец: Гукі ўдараў былі такія важкія, што будынак Акрэсціна фізічна дрыжэў18

Унучка Лукашэнкі будзе вучыцца на мэтавым6

Экс-прэм'ер Літвы расказаў, што яго запрашала пераехаць у Беларусь таямнічая журналістка1

Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?4

Караеў праінспектаваў Мір пасля скаргаў, што турыстам там няма дзе паесці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім25

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць