Здарэнні

12‑гадовая дзяўчынка стала кур'ерам тэлефонных махляроў у Мінску

Ахвярай махляроў першапачаткова стаў 13‑гадовы падлетак.

З падлеткам звязаліся ў сацсетках пад выглядам дзяўчынкі, якая прапанавала сябраваць і папрасіла даслаць геалакацыю яго школы.

Атрымаўшы даныя, махляры пачалі пісаць і тэлефанаваць сямікласніку, прадстаўляючыся супрацоўнікамі СК і КДБ.

Яны змянілі свой нумар з дапамогай IP-тэлефаніі і для пераканаўчасці прапанавалі праверыць яго прыналежнасць да праваахоўных органаў праз пошук у інтэрнэце, паведамляе прэс-служба МУС.

Дзіця напалохалі крымінальнай адказнасцю за перадачу даных, затым па відэасувязі запатрабавалі знайсці ў кватэры бацькоўскія зберажэнні і перадаць іх «у Нацбанк для праверкі».

Кур’ерам аказалася 12‑гадовая мінчанка, якую таксама падманулі па аналагічнай схеме.

Яна забрала ў школьніка 25 тысяч рублёў, затым закладку з 30 тысячамі рублёў, якую пакінуў першакурснік сталічнага каледжа, дадала 4,5 тысячы даляраў бацькоўскіх грошай і схавала ўсё ў тайніку для наступнага пасрэдніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць