Вайна1212

Праз атаку беспілотнікаў зноў гарыць НПЗ у Туапсэ

УСУ зноў атакавалі Туапсінскі НПЗ. Там — трэці за два тыдні пажар. Папярэдні ўдалося пагасіць толькі чатыры дні таму. 

У Краснадарскім краі Расіі пасля чарговай атакі беспілотнікаў успыхнуў пажар на Туапсінскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Улады рэгіёна паведамілі, што ўзгаранне адбылося з-за «падзення абломкаў», і, паводле папярэдніх звестак, пацярпелых гэтым разам няма.

Гэта ўжо трэці пажар на прадпрыемстве за апошнія два тыдні — раней НПЗ аказваўся пад атакай дронаў 16 і 20 красавіка.

Сітуацыя ў рэгіёне застаецца крытычнай з пункту гледжання экалогіі. Раней эколагі зафіксавалі ў Чорным моры нафтавую пляму плошчай каля 10 квадратных кіламетраў, а ў самім Туапсэ выпадалі «нафтавыя» ападкі. Канцэнтрацыя шкодных рэчываў у паветры горада перавышала дапушчальныя нормы ў два-тры разы.

Але расійскія ўлады перакананыя, што летні сезон адбудзецца, для дзяцей у Туапсэ па-ранейшаму набываюць пуцёўкі. 

Туапсінскі НПЗ з'яўляецца часткай адзінага комплексу з буйным марскім тэрміналам. Праз яго ідуць маштабныя пастаўкі нафтапрадуктаў на экспарт, што робіць яго ключавым вузлом для эканомікі Расіі. Асноўную частку даходаў расійскі бюджэт атрымлівае ад экспарту нафты, нафтапрадуктаў і газу.

Расійскія ваенкары звязваюць усё большую эфектыўнасць украінскіх удараў з вычарпаннем запасаў зенітных ракет для комплексаў «Панцыр».

Каментары12

  • А можна паканкрэтней?
    28.04.2026
    Туапсінскі НПЗ з'яўляецца часткай адзінага комплексу з буйным марскім тэрміналам. Праз яго ідуць маштабныя пастаўкі нафтапрадуктаў на экспарт, што робіць яго ключавым вузлом для эканомікі Расіі. /

    А можна паканкрэтней? У якія канкрэтна краіны ідзе нафта праз Туапсэ?
    Хто гэтыя спонсары расейскага тэрарызму?
  • Indrid Cold
    28.04.2026
    Цікава ці дайшло да лукашыстаў што яны паставілі не на таго каня на гэтых скачках, і, што гэты конь бяжыць апошнія 100 метраў у сваім жыцці?
  • Андрусь
    28.04.2026
    Рэд., "апынуцца" можна толькі недзе тэрытарыяльна. "Пад атаку дронаў" можна, напрыклад, "патрапіць".

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці2

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»30

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці2

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць