Здарэнні

П'яны мінчук кідаўся з нажом і каменем на мінака, які зрабіў таму заўвагу за непрыстойныя паводзіны

Неяк па абедзе мінчук разам з жонкай ішоў ў краму. Каля дзіцячай пляцоўкі на бульвары Шаўчэнкі ён убачыў, як мужчына спраўляў натуральную патрэбу на вачах у дзяцей.

Мужчына зрабіў заўвагу, аднак хуліган груба яму адказаў. Было відавочна, што той знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення, пішуць Мінск-навіны.

Праз некаторы час мінчук зноў убачыў таго ж мужчыну — зламыснік сядзеў на прыступках ламбарда. Заўважыўшы сямейную пару, ён падышоў да іх і пачаў канфлікт з-за ранейшай заўвагі, а пасля дастаў з кішэні нож і, выказваючы розныя пагрозы, некалькі разоў паспрабаваў ударыць мужчыну, але таму ўдалося ўхіліцца. Жонка выклікала міліцыю.

Пачуўшы гэта, хуліган кінуў нож і падняў з зямлі камень, якім замахнуўся ў бок мужчыны, пасля чаго паспешліва сышоў.

Падазраванага затрымалі, завялі крымінальную справу. Віну ў інкрымінаваным злачынстве ён прызнаў часткова.

— Абвінавачаны жанаты, нідзе афіцыйна не быў працаўладкаваны, раней ужо меў праблемы з законам, — пракаментаваў старшы памочнік пракурора Першамайскага раёна Мікіта Грыцэвіч.

— Суд прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства), і прызначыў пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі, якія абвінавачаны правядзе ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Каментары

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць