Свет77

Літоўская прэм'ерка пракаментавала беларуска-польскія адносіны пасля абмену вязнямі і акрэсліла перспектывы для Літвы

Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене заявіла, што Польшча мае пэўныя палітычныя кантакты з Беларуссю. Паводле яе слоў, гэта стала магчымым пасля абменаў палітычнымі зняволенымі паміж Варшавай і Мінскам, у выніку якіх частка зняволеных была вызваленая, піша Delfi.lt.

Інга Ругінене. Фота: Foto Olimpik/NurPhoto via Getty Images

Пры гэтым яна сказала, што не валодае інфармацыяй пра іншыя формы супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю па-за абменам зняволенымі, але плануе абмеркаваць сітуацыю на сустрэчы з польскім прэм’ерам Дональдам Тускам у чэрвені.

«Наколькі мне вядома, Польшча мае пэўныя кантакты з Беларуссю […] Мы абменьваемся палітычнымі зняволенымі, і нядаўна была вызвалена значная колькасць палітычных зняволеных, так што сам працэс ідзе гладка і стабільна. Гэта галоўнае. На гэты момант мне сапраўды нічога не вядома пра некаторыя іншыя дзеянні, але я спадзяюся сустрэцца з прэм’ер-міністрам у чэрвені і, відавочна, будзе магчымасць абмеркаваць гэта больш падрабязна», — сказала Ругінене журналістам 29 красавіка.

У той жа час Ругінене падкрэсліла, што Літва можа разглядаць магчымасць больш высокага ўзроўню кантактаў з Мінскам толькі пры ўмове, што Беларусь выканае пэўныя патрабаванні. Сярод іх, як ужо акрэслівалася раней — спыненне запуску кантрабандных паветраных шароў праз мяжу, вяртанне затрыманых грузавікоў без штрафаў і спыненне незаконнай міграцыі праз мяжу.

«У нас свой парадак дня, мы сапраўды дзейнічаем у адпаведнасці з нашымі пазначанымі мэтамі. Мы ўжо публічна заяўлялі, што не бачым праблем у арганізацыі такой сустрэчы, калі будуць выкананыя пэўныя ўмовы», — сказала Ругінене адносна магчымасці навязвання з рэжымам Лукашэнкі палітычных кантактаў.

Каментары7

  • " антылітвіністаў" прысмярыце
    29.04.2026
    СПАДАРЫНЯ, ВЫ СПАЧАТКУ вашых так званых " антылітвіністаў" прысмярыце, і пачніце з павагай прымаць на Беларусаў на мяжы, і ў кементарах пад нашымі відэа відэа больш павагі. Му усёж такі ў 3,5 больш за вас.
  • упс
    29.04.2026
    "Мы абменьваемся палітычнымі зняволенымі, і нядаўна была вызвалена значная колькасць палітычных зняволеных, так што сам працэс ідзе гладка і стабільна."

    што гэта я зараз такое прачытала? угледзьцеся і вы, спадарства, у гэтыя ейныя словы больш уважліва
  • Ботам
    29.04.2026
    Карацей санкцыі не здымуць і лукашысты працягнуць гнаць калійку цягнікамі праз парты Дальняга Ўсходу Расіі з вялікімі стратамі.

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць