Свет22

Буйны хостынг-правайдэр Cloudflare выдаў расійскаму месенджару «Макс» пазнаку шпіёнскага прыкладання

Хостынг-правайдэр Cloudflare пазначыў дамен «расійскага нацыянальнага месенджара» max.ru як шпіёнскае праграмнае забеспячэнне (Spyware). Справаздача пра гэта з'явілася на платформе Cloudflare Radar. 

Cloudflare Radar у свежай справаздачы пазначыў дамен max.ru, звязаны з месенджарам MAX, як шпіёнскае ПА. Раней аналагічная пазнака з'яўлялася ў даменаў альтэрнатыўнага кліента Telegram Telega.

Spyware — гэта сігнал сістэмам бяспекі, што прыкладанне або сайт займаецца схаваным зборам і перадачай даных. Гэта можа быць перахоп паведамленняў і званкоў, доступ да файлаў і геалакацыі (скрытае назіранне за перамяшчэннем і асабістымі звесткамі), перадача даных трэцім асобам.

AppStore і Google Play звычайна выдаляюць прыкладанні з такой рэпутацыяй. 

На гэты месенджар MAX прымусова і татальна пераводзяць расіян. Беларускія дзяржаўныя арганізацыі таксама паціху ідуць туды. 

Каментары2

  • Ганка
    30.04.2026
    Зрабіце асобны артыкул, якія даныя можа атрымаць гэты Макс. Напрыклад, калі мая маці яго ўсталявала, ці можа ён чытаць нашыя зь ёй перапіскі ў Тэлеграме? Ці можа праслухоўваць званкі праз тэлефон або Тэлеграм? Ці ён толькі зьбірае даныя непасрэдна з самаго гэтага Макса і ніадкуль болей?
  • Фанатка Кацярыны Шульман
    01.05.2026
    Ганка, а якое Вашае меркаванне, што даведаліся?

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць