Каментары да артыкула

«Проста хочуць быць Масквой. Бессэнсоўна, непрадуктыўна, неабгрунтавана». Мінчукі спрачаюцца наконт будаўніцтва кальцавой лініі метро

  • Filipp
    01.05.2026
    "Галоўная прэтэнзія крытыкаў у дыскусіі, якая разгарнулася ў Threads адносна чацвёртай лініі, звязана з яе трасай."©
    Я так разумею, там усе эксперты- урбаністы?
  • Bielarus forever
    01.05.2026
    Filipp, дзе там пра экспэртаў напісана? У загалоўку твая любімая масква, ты і падаўся на аўтамаце яе абараняць)))
  • Бабкі ля пад'ездаў пераехалі ў трэдс
    01.05.2026
    Filipp, там усе бабкі, дзядзькі і цёткі, якія раней ля пад'ездаў сядзелі і языкамі часалі, сабраліся.
    А цяпер пра іх некампетэнтную балбатню нават артыкулы ў смі робяць. Прагрэс! 21 век!
  • Барадзед
    01.05.2026
    Filipp, как известно, Минск построен по схеме радиальной застройки. Кольцевая линия метро может использоваться для обороны города в военное время, для размещения и быстрой, скрытной переброски войск на опасные участки.
  • Максим Дизайнер
    01.05.2026
    Bielarus forever, Не только его, но и моя. Гораздо любимее пролетарского Минска. Точнее даже, совсем нелюбимого.
  • Filipp
    01.05.2026
    Bielarus forever, Ну канешне, гэта ж Я, штодня пішу артыкулы пра Маскву і Пуціна, а не рэдактура НН.
  • Bielarus' 4ever
    01.05.2026
    Максим Дизайнер, чым масква лепей за Менск?
  • Indrid Cold
    01.05.2026
    Барадзед, з кім ваяваць будзем?
  • Indrid Cold
    01.05.2026
    Яны хочуць лёгка красці грошы з вашых падаткаў на будове мегапраектаў, бо мегапраекты дазваляюць гэта лягчэй зрабіць.
  • Логіка
    01.05.2026
    Indrid Cold, логіка падказвае, што ускрыць асфальт пад кальцавой дарогай і экскаватарам пракапаць яму і туды пакласці рэльсы, а зверху пакласці бетонную пліту і заасфальтаваць дарогу назад, нашмат танней, чым пракладваць тунэль пад дамамі, заводамі і асабліва рэкамі.
    Ну і пра разгрузку перасадачных станцый прачытайце, чалавек даступна патлумачыў, чаму іх трэба разгружаць.
  • Indrid Cold
    01.05.2026
    Логіка, так, згодны. Але галоўная мэта - скрасці грошы як мага хутчэй.
  • Яшчэ логіка
    01.05.2026
    Логіка, лагічней увогуле не ўскрываць асфальт, а адступіць 50 метраў і пракапаць.
    Яшчэ больш лагічна не капаць, а пракласці рэльсы на зямлі паралельна кальцавой.
    Гэта будзе ў 50 разоў танней, чым пад горадам капаць. Але ці патрэбна людзям ездзіць з Уручча ў Малінаўку ці Каменную Горку? Толькі вывучэнне патокаў пакажа.
  • Пракоп
    01.05.2026
    Гэты filipp нейкі дурань
  • Максим Дизайнер
    01.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Янка
    01.05.2026
    Ёсць тры тыпы кропак канцэнтрацыі людзей і інфраструктуры у горадзе:
    1.Цэнтральная частка.
    2.Спальныя раёны
    3.Індустрыяльныя зоны з вялікай колькасцю працоўных месцаў
    І адносна новым тыпам для постсавецкіх мегаполісаў з'яўляюцца
    4.Транспартныя хабы, вельмі распаўсюджаныя ў Кітае і ўжо ў Маскве.
    Пад час праектавання першай лініі метро тып 4 амаль што цалкам ігнараваўся, праз што маскоўскі аўтавакзал апынуўся заціснутым ў нязручным медзвяжыным куце без уласнай станцыі метро і ў выніку быў знесены. Але ж галоўнай праблемай метро ў Менску з'яўляецца не яго радыяльная схема, а тое, што другая лінія метро скрыжавалася з першай не праз натуральны транспартны хаб - чыгуначны вакзал і аўтавакзал Цэнтральны, а праз цалкам непрыдатную для гэтага станцыю Кастрычніцкая. Бо ў тым раёне няма ані вялікай колькасці насельніцтва, ані буйных прадпрыемстваў, ані канчатковых станцый наземнага транспарту. Гэта скараціла працягласць другой лініі, але прымусіла пабудаваць нікому не патрэбную і занадта аддаленую ад насычанага транспартам Партызанскага праспекту станцыю Першамайская. Станцыя Пралетарская праз абслугоўванне станцыі Менск-Усходні апынулася значна больш удалым рашэннем, але ніхто не здагадаўся звязаць яе з Партызанскім праспектам, які на момант яе будавання з'яўляўся другой транпартнай артэрыяй Менску. У якасці мыліцы ў цэнтры Кастрычніцкай быў пабудаваны вельмі няўдалы лесвічны пераход на Купалаўскую, які стаў перашкодай для руху і пасадкі/высадкі на Кастрычніцкай. І нават пара эскалатараў не вырашае гэту праблему. Варта было правесці другую лінію метро ад Нямігі прама да вакзалу, а адтуль да Менска-Усходняга, які трэба было злучыць з Партызанскім праспектам чымсці кшталту травалатара, прыклад якога нарэшце быў пабудаваны між Вакзальнай і Плошчай Леніна ( sic! ).
  • Максим Дизайнер
    02.05.2026
    Янка, Никому твой пролетарский партизанский ад не нужен. Хватит того, что есть.
  • Вавн
    02.05.2026
    Если есть простой ответ не нужно искать сложные. Ограничение строительства до 300 метров, строительство 4 ой линии МЕТРО и вантовый мост В ДРОЗДАХ имеют общий знаменатель. И имя ему СЕВЕРНЫЙ БЕРЕГ.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць