Грамадства44

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў

У Мінску плануюць ліквідаваць Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў — дзяржаўную культурную ўстанову, якая працавала больш за дзесяць гадоў і была адной з ключавых пляцовак сучаснага мастацтва ў краіне, піша Reform.news.

Фота: сацсеткі НЦСМ

Спачатку ў інстаграме інстытуцыі з’явілася паведамленне пра «апошнюю» акцыю Ноч музеяў, якую ладзіць установа. Дзве крыніцы з культурніцкіх колаў пацвердзілі Reform.news, што цэнтр працягне працу толькі да восені. Пасля гэтага каля 50 супрацоўнікаў могуць страціць працу.

Частку маёмасці ўстановы пераразмяркуюць: фонды НЦСМ і пляцоўка на вуліцы Якуба Коласа будуць перададзены Нацыянальнаму мастацкаму музею, а памяшканні на вуліцы Някрасава — Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

У неафіцыйных каментарыях адзначаецца, што закрыццё можа быць звязана з пераразмеркаваннем культурных плошчаў і ўплывам новага кіраўніка Саюза мастакоў Андрэя Васілеўскага, а таксама зацікаўленасцю асобных структур у будынках і рэсурсах цэнтра.

Сам Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў быў створаны ў 2015 годзе шляхам аб’яднання дзвюх папярэдніх інстытуцый: Творчых майстэрняў «Цэнтр сучасных мастацтваў» і дзяржаўнай установы «Музей сучаснага выяўленчага мастацтва». За час існавання ён стаў важнай платформай для сучаснага мастацтва ў Беларусі.

Цэнтр займаўся падтрымкай эксперыментальных праектаў у выяўленчым, тэатральным і музычным мастацтве, працаваў з маладымі мастакамі і куратарамі, а таксама ўдзельнічаў у міжнародных праектах, у тым ліку ў арганізацыі нацыянальных павільёнаў Беларусі на Венецыянскім біенале і іншых буйных арт-падзеях.

Каментары4

  • Цвік у труну
    01.05.2026
    Па факту, лукашысты ўжо даўно ліквідавалі ўсё нацыянальнае і ўсё мастацтва
  • лукашисты они такие
    01.05.2026
    Стремятся к деревянным ложкам, гармошкам, постным щам и лаптям, с проживанием в русских землянках и смертью в русских окопах.
    Больше, ни лукашу, ни лукашистам, не надо....
  • Хрушчоў
    01.05.2026
    Барацьба з абстракцыянізмам

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома11

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў4

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

У Горацкім раёне ў вёску прыйшлі ваўкі ФОТЫ6

У лукашэнкаўскага «Пула первого» скралі юзернейм тэлеграм-канала. Цяпер там эротыка17

Назвалі 20 найлепшых авіякампаній свету. Еўрапейскіх з іх толькі шэсць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома11

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць