Усяго патроху1616

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Усё часцей беларусы праз Threads спрабуюць напрасіцца на чужое вяселле. Нехта нават абяцае падарыць маладым 500 даляраў — маўляў, толькі запрасіце. А выйсце ўжо прыдумалі!

Скрыншот відэа з інстаграма «Камарова village»

Мінчанін Міраслаў паскардзіўся ў сацсетках, што даўно не быў на вяселлі — але вельмі хоча. Просіць незнаёмцаў запрасіць яго на сваё свята. Ён паабяцаў падарыць 500 даляраў, падтрымліваць любыя тосты і, калі спатрэбіцца, нават гатовы ўпісацца ў сямейныя разборкі.

Было некалькі запрашэнняў, а некаторыя дзяўчаты пісалі, што з задавальненнем стануць «+1» для хлопца, бо таксама хочуць пагуляць на вяселлі. Адгукнулася нават уласніца сеткі французскіх пякарняў Brioche Галіна Карсак: «Ааааааа! Я таксама даўно хачу пагуляць на вяселлі! Вазьміце мяне з сабой!».

Нечакана высветлілася, што для ўсіх, хто марыць патусіць, але не мае сяброў, якія сабраліся ў ЗАГС, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі. Гэта робіць банкетны цэнтр «Камарова village».

Бліжэйшае тэатралізаванае вяселле ў іх запланавана на 30 мая. Праўда, тэма даволі спецыфічная — «Вяселле ў СССР». Абяцаюць тэматычныя фотазону і дэкарацыі, конкурсы ды музыку. Дрэс-код таксама патрабуюць у гэтым стылі. І рэкамендуюць помніць, што вы ідзяце на вяселле, а не на дыскатэку.

У меню — селядзец пад футрам, квашаная капуста, катлеты, рыба ў кляры і іншыя кулінарныя вынаходствы той эпохі. Алкаголь абмежаваны — па 100 грам настойкі і па 100 грам шампанскага на чалавека (але можна прыносіць свой ці дакупіць на месцы ў бары).

Удзельнічаць могуць толькі паўналетнія. Кім вы будзеце на вяселлі — нявестай, сведкай ці жонкай старшыні калгаса — загадзя невядома. Усё вырашаецца на месцы праз лёсаванне. Лёсаванне робяць асобна для хлопцаў, дзяўчат і пар.

Свята праходзіць з 15.30 да 23.30. А каштуе ўдзел у ім 130 рублёў з чалавека (просяць папярэднюю аплату 30 рублёў).

Каментары16

  • .
    03.05.2026
    За лозунгі "[Нешта] СССР" трэба адсылаць на Калыму, для ўсведамлення, што такое СССР.
    Гэта выглядае як нехта ў 1970-х гуляў бы на "настальгіі" і замілаванні Гітлерам.
  • Узялі пад кантроль
    03.05.2026
    ., наша ніва цяпнр толькі такое рэкламуе
  • Янка
    03.05.2026
    Першае, што мяне нагадалі падобныя шоў - гэта калі ў Японіі дарослыя мужчыны ва ўзросце каля 60 гадоў здымаюць офісныя касцюмы і бялізну, апранаюць памперсы, дзіцячыя чэпчыкі, наймаюць няню і гуляюцца ў немаўлят.

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал2

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

У Львове прэзентавалі фотавыставу пра Полк Каліноўскага1

«Будучыня зараз у тумане». Каця Пытлева — пра вяртанне раку, сям’ю, працу і будучыню1

Развод Джэнсэна Хуанга можа стаць адным з самых дарагіх у свеце — больш за 70 мільярдаў даляраў1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе16

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА12

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал2

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць