Быў Міхалоўскі сад, вялізны яблыневы сад, антонаўка сакавітая, буйная, як качан капусты, а водар, а квітнеў як!.. Зьнесьлі-спляжылі. Іншага месца пад забудову не знайшлі, не зважаючы, што побач ахоўная зона вадакпналу... А цяпер сталіцы спатрэбіліся яблыкі.
а можа ён мае рацыю?
05.05.2026
Кол, яблыні - не дубы. па тысячы год не жывуць
Жвір
05.05.2026
а можа ён мае рацыю?, яблыні - не, не жывуць, як дубы, а сады жывуць, жывуць столькі, колькі гаспадар пра іх дбае. Але які там сад, калі такія грошы сьвецяць, інвестыцыі, забудова...
а можа ён мае рацыю?
05.05.2026
Жвір , а дзе Міхайлоўскі знаходзіўся? у Мінску? наша дэкан, якая вяла лекцыі па экалогіі, казала - я вам не раю есці не толькі тое, што расло ў Мінску, але і тое, што расло ў 30 кіламетрах ад яго
Жвір
05.05.2026
а можа ён мае рацыю?, а чаму 30 км., а не 300 ? Пэўна таму, што эталёнам у дэкана была дыстанцыя да ягонай уласнай роднай вёскі. Ну, даволі тупа, бо людзі жывуць паўсюль. ПС. Міхалоўскі сад меў назву вёскі, што была апынулася ў межах Менску, ля яе й знаходзіўся. Мізэрную яго частку, што захавалася дасюль, можна назіраць сёньня ля прыпынку гр. тр-ту "Янкі Брыля". Назву той вёскі прыняла ў спадчыну адна з станцый менскага сабвэю.
Арбузный Батальон Валета
05.05.2026
Apбузы надо сажать, арбузы!
Сау́гас Гарадзец
05.05.2026
Трэба бульбу сеяць, а то пры Валеце і бульбаводства зганьбілася
Ёсік
05.05.2026
А ці трэба таму фермеру тая зямля для таго саду? Гэта ж вялізарныя грошы патрэбныя, каб на пустэчы сад закласьці, яблыкі ў наступным годзе апасьля не з'явяцца. Як тыя вінаробы-гагаўзы мне казалі - адзін саджанец вінаграду патрабуе за год 400 еўра, а колькі іх трэба?, Першыя гронкі толькі праз 5 гадоў будуць. Высекчы лазу проста, не проста яе зноўку адрадзіць.
Лукашэнку закарцела мець пад Мінскам яблыневы сад
наша дэкан, якая вяла лекцыі па экалогіі, казала - я вам не раю есці не толькі тое, што расло ў Мінску, але і тое, што расло ў 30 кіламетрах ад яго
ПС. Міхалоўскі сад меў назву вёскі, што была апынулася ў межах Менску, ля яе й знаходзіўся. Мізэрную яго частку, што захавалася дасюль, можна назіраць сёньня ля прыпынку гр. тр-ту "Янкі Брыля". Назву той вёскі прыняла ў спадчыну адна з станцый менскага сабвэю.