Каментары да артыкула

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі

  • Вось так
    08.05.2026
    А колькі дзесяткаў тысяч знаходзяцца туркменаў, ўзбекаў, кітайцаў і гд, няхай ркспавядзе. За 25 год толькі внж азіятамі была атрымана 50 тысяч. “Пакістанцы” і мітусня з німі - гэта шырма, пад якой акупацыйная адміністрацыя РФ, хавае замяшчальную імміграцыю і ператварэньнне Беларусі ў кішлак.
  • Ржу до упаду
    08.05.2026
    Кубраков, на каком языке будете контактировать с пакистанцами? На английском? На уровне средней школы? Тут никаких переводчиков не хватит.:))
  • feafania
    08.05.2026
    То бок кіроўца таксі павінен размаўляць па-расейску для забясьпячэньня расейскамоўных, а размаўляць па-беларуску па Кубракову неабходнасьці няма.
  • а навошта яму беларуская?
    09.05.2026
    feafania,

    У Смалявічы, куды расійскія падлеткі прыехалі кашмарыць адмовіўшыхся працаваць на наркашоп "888", ён прыбыў з такой хуткасццю, што сам Лукашэнка яго пахваліў: "Кубраков - молодец".

    А за "боевого генерала" яму ваенныя падаравалі музейны кулямёт Максім. Хоць ён тут і не вінаваты, гэта ж не ён сам сябе, а яго "боевым генералом" назвалі.

    Дзе яго падначалены зрабіў кадр з манітора камеры назірання, на якім мы ў апошні раз бачым жывым вылаўленага мёртвым са Свіслачы ў цэнтры Мінска Павла Калашникова, ён нам сам не гаворыць, а мы баімося спытацца.

    Аднак у іх афіцыйным тг-канале @police_minsk ёсць падазрона часта ужываемае слова - "совместно".

    Вось толькі знайсці канкрэтна "совместно с коллегами" [из Российской Федерации] вельмі складана.

    Слова "совместно" у якасці крытэрыя пошуку у гэтым канале дае такі аб'ёмны вынік, што шанцы адшукаць паведамленне пра адну з паспяховых аперацый сумесна з калегамі з РФ супраць наркагандляроў не так проста.

    Там павінна згадвацца Падмаскоўе і Беларусь. Забіралі наркотыкі у Падмаскоўі і везлі сюды.

    Кубракоў мае поўнае права вярнуць кулямёт у рукі дарыцеляў з запіскаю "Министру обороны от министра МВД за ненадобностью".

    Паспрабуйце знайсці гэтае паведамленне, у мяне з першай спробы нічога не атрымалася - не знайшоў у "совместно"сти.

    Мо тады і пытанне з месцам апошняй здымкі Павла Калашникова, апублікаванай ГУВД Мінска, праясніцца хоць трошкі.

    А то нядобра неяк атрымліваецца.

    Труп з ракі дастае пошукавы атрад,

    кіраўнікі пошукавых атрадаў вельмі удзячныя супрацоўнікам дэпартамента аховы за дадзеныя з камер,

    кіраўнікоў і удзельнікаў пошукавых атрадаў, толькі іншых, садзяць па палітычным артыкулам аднаго за другім,

    а месца на кадры...аніяк не можа знайсціся.

    Адны толькі версіі: "это станция метро", "на вокзале видели в Бресте",...

    Так дзе тое месца, товарищ министр МВД?
  • Юрыст
    08.05.2026
    А калі сам Курбакоў і яго банда пачнуць выконваць законы і Канстытуцыю?..
  • нецікава
    09.05.2026
    больш цікава, што там з катэджам кубракова ў дразды3

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць