Свет66

Прэзідэнт Узбекістана не паедзе на парад у Маскву

Шаўкат Мірзіёеў не прыедзе ў Маскву на парад, які пройдзе 9 мая ў гонар 81‑й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамляе Gazeta.uz са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе.

Фота: Getty Images

«Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў не возьме ўдзелу ў святкаванні 9 Мая ў Маскве, пацвердзіла «Газеце» крыніца ў урадзе. — У апублікаваным Крамлём спісе замежных лідараў, запрошаных на святкаванне, прэзідэнты краін Цэнтральнай Азіі не ўказаны», — гаворыцца ў паведамленні.

Крэмль паведаміў, што падчас святкавання Дня Перамогі 9 мая ў Маскве будуць прысутнічаць Аляксандр Лукашэнка, які ўжо вылецеў у Маскву, прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца (ён удакладніў, што не будзе прысутнічаць на парадзе), прэзідэнт Лаоса Тхонглун Сісуліт, вярхоўны кіраўнік Малайзіі султан Ібрагім, прэзідэнты непрызнанай Абхазіі Бадра Гунба і Паўднёвай Асеціі Алан Гаглоеў, а таксама дэлегацыя з Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны, у якую ўвайшлі прэзідэнт Сініша Каран, старшыня Народнай скупшчыны Ненад Стэвандзіч і кіраўнік партыі «Саюз незалежных сацыялістычных дэмакратаў» Міларад Додзік.

Каментары6

  • 1
    08.05.2026
    Правильно!
    Здравомыслящий Человек!
    РS.
    Только моральные уроды, подонки и негодяи там на россии будут "праздновать"
  • Юры
    08.05.2026
    Узбекістан развіваецца, будуецца, інвестыцыі замежныя ідуць у краіну, шмат хто з узбекау́ павяртаецца на Радзіму з мацквы, на мацкве не хапае каму снег ды смецце чысціць
  • Вахмурка
    08.05.2026
    Паўтара млявых і ****. Кворум ёсць

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам7

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі33

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

Зяленскі: Такой дэманстратыўнай непавагі Расіі да ЗША яшчэ не было8

Ціханоўская: Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай14

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне29

У папы Льва XIV дыягназавалі рак1

Шаранговіч стаў аўтарам першай шайбы беларуса ў НХЛ у гэтым сезоне

Маладыя спартсмены ўсё часцей прымаюць душ у трусах. У чым прычына?7

«Чырвоны ўзровень трывогі — не працуем, жоўты — спрабуем працаваць, каб не з’ехаць з глузду»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам7

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць