Свет

Пуцін правёў сустрэчу з Робертам Фіцам

У Крамлі прайшлі перамовы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцам. Яны прайшлі з удзелам дэлегацый абедзвюх краін.

Дэлегацыя Славакіі, фота kremlin.ru

Перад перамовамі Пуцін і Фіца паразмаўлялі сам-насам, піша РБК.

«Удзячныя вам за тое, што вы прынялі рашэнне быць разам з намі і сёння. Ведаю, як і мінулым разам, былі пэўныя складанасці з вашым прыездам у Маскву. Гэтым разам было крыху лягчэй, але гэта няважна. А важна тое, што вы тут», — звярнуўся да Фіцы расійскі лідар.

Перад гэтым Пуцін і Фіца ўзялі ўдзел у парадзе Перамогі на Краснай плошчы, а пасля накіраваліся на ўрачысты прыём для кіраўнікоў дэлегацый замежных дзяржаў і ганаровых гасцей.

Фіца прыбыў у Маскву напярэдадні для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах да Дня Перамогі. У той жа дзень ён усклаў кветкі да Магілы Невядомага Салдата.

Падчас візіту Фіцы, паводле заявы славацкага МЗС, мае намер перадаць Пуціну пасланне ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага.

Прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў пасля ўрачыстага прыёму ў Крамлі 9 мая казаў, што гэтага пакуль не адбылося. «На прыёме ўсе былі, там асабліва не было магчымасці», — растлумачыў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць7

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць