У нас пакуль амаль ужо традыцыйны травеньскі дубак
Indrid Cold
12.05.2026
Вынішчылі планету каб зарабіць на 10% болей. А разграбаць будуць нашыя ўнукі - калі яны перажывуць экалагічны каллапс. І так, гэта не пытанне ці будзе ён, ці не. Гэта пытанне як хутка і колькі адсоткаў загіне.
Эль ніна
12.05.2026
Трэба пытаць дзяўчынку Грэтту.
Кол
12.05.2026
Куды мора сыходзіць ? Учора быў сонечны дзень, пайшоў падзівіцца на закат, і знайшоў, што ўзьбярэжжа зрабілася яшчэ шырэйшае, вада адыйшла далей. Ніколі такога не адбывалася. Прылівы/адлівы тут залежаць ад кірунку вятроў, Месяц уплыву амаль ня мае, але ж даўно ўжо шціль. Дык што гэта, куды вада з мора сплывае, і чаму ?
.
12.05.2026
Эль-Ніньё (у артыкуле няправільны пераклад з'явы, паглядзіце хаця б вікіпедыю) не ўплывае непасрэдна на клімат Беларусі, толькі ўскосна і не адразу, праз агульны падагрэў вады і паветра. Наступствы будуць як у найбольш выразныя гады ўплыву глабальнага пацяплення, ў першую чаргу на зімы. Цыркуляцыя ламаецца, зіма робіцца больш анамальнай: можа стаць як больш цёплай (паветра з поўдня, часцей), так і больш халоднай (паветра з поўначы, як у сезоне 2025/2026).
Юрась Зянковіч
12.05.2026
Эль Ніньё (гішп. el niño - хлопчык), але Ля Нінья (гішп. la niña - дзяўчынка). Гэта розныя, супрацьлеглыя зьявы.
Наша Ніва, пішыце правільна!
Рэд.
12.05.2026
Юрась Зянковіч, спалучэнне [йо] перадаецца літарай ё, калі гук [о] знаходзіцца пад націскам (ёд, маёрка). У прыведзеным выпадку яно не пад націскам
.
12.05.2026
Гук [йо] у слове ёсць толькі пры перакладзе праз ангельскую або рускую. У арыгінальнай гішпанскай гучыць як [el ˈni.ɲo], што лагічна перадаць як Эль Ніннё.
Такі варыянт выбраў і мовазнаўца Саўка ў "Добрапісе" (хаця разумею, што гэта не абавязкова тут аргумент - нядаўна атрымаў ад прадстаўніка рэдакцыі грубыя ацэнкі "нішто", "так званы" пра гэтую крыніцу).
Кліматолагі папярэджваюць: гэты год можа стаць самым цёплым у гісторыі. І з самай вялікай колькасцю прыродных анамалій
Наступствы будуць як у найбольш выразныя гады ўплыву глабальнага пацяплення, ў першую чаргу на зімы. Цыркуляцыя ламаецца, зіма робіцца больш анамальнай: можа стаць як больш цёплай (паветра з поўдня, часцей), так і больш халоднай (паветра з поўначы, як у сезоне 2025/2026).
Наша Ніва, пішыце правільна!
У арыгінальнай гішпанскай гучыць як [el ˈni.ɲo], што лагічна перадаць як Эль Ніннё.
Такі варыянт выбраў і мовазнаўца Саўка ў "Добрапісе" (хаця разумею, што гэта не абавязкова тут аргумент - нядаўна атрымаў ад прадстаўніка рэдакцыі грубыя ацэнкі "нішто", "так званы" пра гэтую крыніцу).