Вайна9494

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

«Трэк наступны: калідор для забойцаў = саўдзел = каса», напісаў Роберт Броўдзі.

Роберт Броўдзі, камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны. Фота Карпатський телеграф

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны назваў Аляксандра Лукашэнку гаўляйтарам — так падчас Другой сусветнай вайны называлі адміністратараў акупаваных нацыстамі тэрыторый. Броўдзі таксама перайначыў прозвішча Лукашэнкі на Лукашэску — аналогія з Нікалае Чаўшэску, дыктатарам Румыніі, якога расстралялі ў выніку народнага паўстання 1989 года.

Заява Броўдзі прагучала 16 мая, на наступны дзень пасля нарады Уладзіміра Зяленскага з кіраўнікамі Генштаба УСУ, Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны, СБУ і Службы замежнай разведкі Украіны, якая прайшла ў пятніцу 15 мая. Па выніках той нарады Зяленскі зрабіў некалькі заяў, у якіх згадаў і Беларусь.

Нарада ў Зяленскага прайшла праз дзень пасля адной з самых масавых расійскіх ракетна-дронавых атак за час вайны. У чацвер 14 мая расіяне выпусцілі па Украіне 731 ракету і дрон, прычым асноўны ўдар наносіўся па поўначы і захадзе краіны. Як мінімум шэсць паветраных аб'ектаў выкарысталі падчас руху паветраную прастору Беларусі. У Кіеве ад удару ракеты абрынуўся пад'езд жылога дома. Загінулі 24 жыхары, сярод іх двое дзетак. Дзясяткі людзей былі параненыя.

Раней Уладзімір Зяленскі заяўляў, што ў Беларусі размешчаныя аб'екты, якія выкарыстоўваюцца для навядзення расійскіх шахедаў на цэлі ва Украіне. Акрамя таго, ва Украіне быў збіты паветраны шар, які заляцеў з Беларусі і, мяркуюць украінцы, быў рэтранслятарам для расійскіх шахедаў. 

«Мінскі гаўляйтар Лукашэску! — піша камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны. — Мы фіксуем пралёт кожнага асобнага шахеда, які, скарыстаўшыся калідорамі Беларусі, накіроўваецца ва Украіну, кожную тваю фрыкцыю і хістанне мілітарнага адцення…

Ты можаш колькі хочаш круціць вусы на камеру і хлусіць свайму застрашанаму народу пра «нейтралітэт», але твае канцавіны ўжо па самыя плечы ў крывавай юшцы забойстваў мірных украінцаў.

Трэк наступны: калідор для забойцаў = саўдзел = каса», — напісаў Броўдзі.

50‑гадовы Роберт Броўдзі, этнічны венгр з Закарпацця быў камандзірам-наватарам, які заснаваў і развіў падраздзяленне беспілотных аперацый «Птахі Мадзяра». Яго надзвычайная эфектыўнасць звярнула ўвагу камандавання. Маёр, ён у 2025 годзе быў прызначаны камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны, дзе мультыплікаваў свой досвед. Па выніках першых ста дзён на гэтай пасадзе, паводле паведамлення камандуючага, падраздзяленні Групоўкі СБС здзейснілі больш за 402 тыс. баявых вылетаў, пашкодзілі або знішчылі 76 859 цэляў праціўніка. Разумнае выкарыстанне дронаў прывяло да таго, што, па ацэнках заходніх разведак, суадносіны расійскіх і ўкраінскіх страт дасягнулі цяпер прапорцыі пяць да аднаго.

Каментары94

  • Казка
    16.05.2026
    -Батя, а што это летит?-Эта Коля, Фламинго.
  • Беларус
    16.05.2026
    Донатил и буду донатить на дроны для украинцев.

    [Зрэдагавана]
  • Ваўкалак
    16.05.2026
    Брава, спадар Роберт! Хтосьці ўрэшце назваў усё сваімі імёнамі і словамі! Маеце яйцы! Засталося толькі зрабіць справу, і будзе Вам шчырая падзяка ад вольных беларусаў.

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць29

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Домрачава расказала, чаму не плануе працаваць трэнерам у Беларусі1

Памерла Мая Кляшторная4

Беларусы пасля паездкі ў Партугалію атрымалі рахунак на 100 тысяч еўра2

У Румыніі кантралявана падарвалі Дунай, каб скіраваць паток вады на АЭС4

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць45

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра працуе таксама ў Абхазіі2

Зяленскі: Украіна будзе старацца прымусіць РФ скончыць вайну да зімы1

Дрон упаў на пляж пад Геленджыкам, куды ездзіць шмат беларускіх турыстаў — загінулі шэсць чалавек ВІДЭА24

У Беластоку хуліганы прычапіліся да беларускай сям’і і пачалі яе абражаць24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць29

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць