Грамадства1515

Нікому не пазычаць і карыстацца бясплатнай медыцынай: фінансавыя правілы дзяўчыны з даходам 7 000 рублёў

Марыя аддзялілася ад бацькоў у 15 гадоў, вучылася выжываць на макароне з прыправай «15 у 1», а аднойчы патраціла стыпендыю ўсяго за тры дні. Цяпер ёй 28, яна працуе ў сферы рэкламы, атрымлівае ў месяц 6—7 тысяч рублёў і збірае падушку бяспекі. «Раблю ўсё, каб кожны год мой даход падрастаў», — расказала дзяўчына Onliner. 

«У 18 гадоў прыдумала сістэму і карыстаюся ёю дагэтуль»

— У 14 гадоў я яшчэ не ведала, колькі каштуе хлеб. А ўжо ў 15 мне прыйшлося цалкам весці свой бюджэт — пачынаючы з куплі штаноў і заканчваючы папаўненнем запасаў гарбаты — так склалася, што з-за вучобы я рана паехала ад бацькоў.

Спачатку мы трохі пажылі са старэйшым братам. Ён навучыў мяне пячы бліны, варыць суп, а яшчэ класці грошы на тэлефон і сачыць за лічыльнікамі. Трохі пазней ён паехаў, я засталася адна. Бацькі давалі мне пэўную суму, але ніяк не кантралявалі выдаткі.

Вядома, першы час шмат траціла на прысмакі і чыпсы, купляла ўсё, што калісьці ў сям’і абмяжоўвалі (і правільна рабілі!). Часам да канца тыдня не хапала — заставалася на макароне, ратавала толькі прыправа «15 у 1». Прыкладна ў такім рытме пражыла да ўніверсітэта. У летнія канікулы падпрацоўвала ў краме. І на першыя заробкі купляла сукенкі, білеты на канцэрты, неблагую касметыку.

Без дакладнага планавання я жыла прыкладна да 18 гадоў. Але аднойчы, банальна прагуляўшы ўсю стыпендыю за тры дні, задумалася. Мне стала шкада ўпустую патрачаных грошай. У той момант я прыдумала сістэму, якой карыстаюся дагэтуль.

Яна вельмі простая — увесь бюджэт размяркоўваецца на месяц. Ёсць тры асноўныя долі:

  • абавязковыя выдаткі (не ежа) — камунальныя плацяжы, тэлефон, растэрміноўкі;

  • ежа і дробныя радасці — напрыклад, паход на бранч ці білецік у кіно (цяпер гэта 35 рублёў на дзень);

  • маленькія і вялікія жаданні — новая сукенка, білеты ў адпачынак, масаж.

І калі ў пачатку месяца я размяркоўваю асноўныя долі, у мяне заўсёды застаецца яшчэ трохі, каля 5—10% ад усёй сумы. Гэтыя грошы я адразу ж адкладаю ў валюце. Так фармуецца мая падушка бяспекі.

За 10 гадоў я двойчы ў яе ўлезла: калі засталася без працы і калі трэба было аплаціць вялікі штраф. Для мяне гэтая сума недатыкальная. Цяпер у скарбонцы крыху больш за 6 тысяч долараў.

Двойчы за ўсё жыццё я заставалася без працы. У такія моманты я мабілізавалася, змяншала выдаткі на ежу, цалкам прыбірала блок «вялікія і маленькія жаданні», варыла супы і перабірала шафу. І старалася не сядзець без справы — адразу ж шукала падпрацоўкі.

Па вопыце магу сказаць, што такія сітуацыі вельмі актывуюць мозг і навыкі камунікацыі, прыбіраюць усе страхі. Я проста ішла і дамаўлялася пра тое, пра што раней магла б пасаромецца прасіць.

Я раблю ўсё, каб кожны год мой даход падрастаў. Працую на поўную стаўку, плюс заўсёды адна-дзве падпрацоўкі. Здаю бабуліну кватэру. І калі ў 2018 годзе я зарабляла прыкладна 300 долараў за месяц (з іх палова ішла на аплату пакоя), то цяпер за месяц мне на карту прыходзіць каля 6—7 тысяч рублёў.

На што сыходзяць грошы

Кватэры я не здымаю, жыву з хлопцам у яго аднушцы. Выдаткі атрымліваюцца прыкладна такімі.

Артыкул выдаткаў Сума
Камуналка, тэлефон, падпіскі, праязны 300 рублёў
Манікюр, педыкюр, касметолаг, масаж, касметыка 500 рублёў
Спорт (басейн з трэнерам і ёга) 350 рублёў
Ежа дома і ў кафэ, дробныя выдаткі 1400—1500 рублёў
Падарожжы па Беларусі і за мяжу (выдаткоўваю/адкладаю) 1200—1500 рублёў
Музеі, выставы, тэатры, кіно 100 рублёў
Абноўкі ў шафу і ў дом 600 рублёў
Падарункі і дапамога блізкім 150 рублёў
Скарбонка 1000—1400 рублёў

За гэтыя 10 гадоў я на ўласным вопыце вывела некалькі правіл:

  • добра працаваць і добра адпачываць;

  • не залежаць ад адзінай крыніцы даходу;

  • нават калі даход зусім невялікі, адкладаць хаця б па 20—30 долараў;

  • нікому не пазычаць грошы і не апраўдвацца за гэта;

  • не эканоміць на здароўі — ніякіх таннай макароны і сінтэтычных шкарпэтак;

  • прыкладна прадумваць меню на тыдзень і хадзіць у краму са спісам;

  • гатаваць дома, але часам не адмаўляць сабе ў кубку кавы і оверпрайс-круасане;

  • раз у сезон перабіраць шафу, купляць абутак з натуральнай скуры і якасныя даўгавечныя рэчы;

  • ездзіць на ровары з сакавіка па лістапад, таксі выклікаць толькі ў самым крайнім выпадку;

  • хадзіць па кнігі ў раённую бібліятэку, а не ў кнігарні;

  • карыстацца бясплатнай медыцынай — гэта і аналізы, і агляды, і УГД;

  • знайсці свае сродкі для догляду, якія ідэальна пасуюць, — і закупляць іх вялікімі ўпакоўкамі;

  • дапамагаць блізкім з прафіцыту — парадаваць маму, падкінуць капеечку хрэснікам, купіць падарунак хлопцу тады, калі ў мяне сапраўды ёсць лішнія грошы.

Дзякуючы такому падыходу да 28 гадоў я паглядзела 22 краіны, купіла ўсю патрэбную мне тэхніку, уключаючы добры смартфон і якасныя навушнікі, сфармавала падушку бяспекі.

Патроху дапамагаю бацькам і рыхтуюся да новых выклікаў: разам з хлопцам мы марым пра кватэру большую, заводзім размовы пра дзяцей.

Мне вельмі хочацца з’ездзіць у нятанныя краіны, такія як ЗША, Аўстралія, Нідэрланды. Спадзяюся, з часам усе мэты будуць дасягнутыя.

Каментары15

  • Агент Хели Коптер
    17.05.2026
    Ещё одна "невыдуманная" история в попытке выиграть смартфон. ;)
  • Не жених
    17.05.2026
    Дайте догадаюсь , бел Бет? Зарабатываю намного меньше не жадный но таких цып за километр обхожу
  • No
    17.05.2026
    Нават брыдка было чытаць. Пры такіх грошах жыве у хлопца у яго аднушцы, не у шлюбе. Грошы траціць на нейкую фігню. І дайце адгадаю - палітыкай не цікавіцца.
    За 7000 рублёў праблем у краіне яна не бачыць.

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць