Грамадства2929

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

У «трэніроўцы», як гэта назвала Мінабароны Беларусі, удзельнічаюць ракетныя войскі і авіяцыя.

Фота: Russian Defense Ministry Press Service via AP

Сёння пад кіраўніцтвам начальніка Генштаба Беларусі пачалася трэніроўка вайсковымі часцямі баявога прымянення ядзернай зброі і ядзернага забеспячэння, паведаміла Мінабароны.

Мэта трэніроўкі — удасканаленне ўзроўню падрыхтоўкі асабовага складу, праверка гатоўнасці да выканання задач і арганізацыя баявога прымянення з няпланавых раёнаў.

Згодна з Мінабароны, у ходзе трэніроўкі ва ўзаемадзеянні з расійскім бокам плануецца адпрацаваць пытанні дастаўкі ядзерных боепрыпасаў і падрыхтоўкі іх да прымянення.

Паведамляецца, што галоўнай асаблівасцю мерапрыемства стане праверка гатоўнасці да выканання задач баявога прымянення з непадрыхтаваных раёнаў на ўсёй тэрыторыі краіны. Асноўны ўпор будзе зроблены на адпрацоўку пытанняў скрытнасці, перамяшчэння на значныя адлегласці, правядзення разлікаў для прымянення сіл і сродкаў.

Зазначаецца, што трэніроўка з’яўляецца планавым мерапрыемствам падрыхтоўкі ў рамках Саюзнай дзяржавы, не накіравана супраць трэціх краін і, паводле заявы Мінабароны, не нясе пагрозы бяспецы ў рэгіёне.

У выпадку нанясення ядзернага ўдару з беларускай тэрыторыі па ёй жа будзе нанесены ядзерны адказ. Гэта можа прывесці да поўнага знішчэння нашай краіны.

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, а да таго — вайсковец-ракетчык, бачыць прыкметы таго, што Расія мае намер выкарыстаць тэрыторыю Беларусі для ядзернага ўдару па Еўропе. Ён апублікаваў артыкул, у якім папярэджвае: Расія мае план нанесці абмежаваны ядзерны ўдар з беларускай тэрыторыі, разлічваючы, што і ўдар у адказ абмяжуецца Беларуссю. Статкевіч лічыць такі сцэнар катастрафічным для нашай краіны.

Чытайце таксама: Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Каментары29

  • У выніку ядравага удару
    18.05.2026
    Забяруць у праклятага вывадка лукашенко мільярды скрадзеныя у́ Народа Беларусі, ды ня будзе жыцця для гэнага вывадка калі уцякуць з Беларусі у́ Аман, ААЭ чы яшчэ куды-небудзь
  • Войну
    18.05.2026
    И, что хорошего в ядерной войне? Дождь с изотопами может и к вам в варшаву залететь и в киев и в москву. Как кому повезет.
  • Казачнік
    18.05.2026
    "Кабы не была ВАЙНЫ" - прапішчаў прусак на ляшчыне

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт4

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт4

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць