Грамадства99

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Яўген Сіманенкаў выйшаў з дому выпіць з гасцямі са Смаленска, а апрытомнеў ужо ў расійскай арміі. І так абышліся не толькі з ім. Перад тым як ісці ў мясны штурм, мужчына гаварыў з беларускай следчай і, імаверна, наўмысна здаўся ў палон, каб трапіць дадому. Падрабязнасці. 

Яўген Сіманенкаў

Раней «Наша Ніва» расказвала, што Аксана Анціпенка з Лёзна шукае свайго сужыцеля — Яўгена Сіманенкава, — які трапіў у расійскія штурмавікі пры нечаканых абставінах.

«Прыехалі двое армян са Смаленска да знаёмага, паклікалі нашага выпіць, той выйшаў — і больш не прыйшоў! Прымусам вывезлі і прадалі ў вайсковую часць у штурмавікі! Карткі забралі і карысталіся ягонымі грашыма», — абуралася яна ў інтэрнэце. 

Неўзабаве пасля публікацыі стала вядома, што Сіманенкаў жывы і ўжо ў Расіі — ён трапіў пад абмен украінскім і расійскім бокам. 

Калі Сіманенкаў вернецца ў Беларусь, невядома — кантракт з расійскім войскам то ў яго падпісаны. Але ўжо становяцца вядомыя іншыя падрабязнасці гэтай гісторыі, якая аформілася ў крымінальную справу супраць тых самых вярбоўшчыкаў.

Аказалася, што Яўген Сіманенкаў — не адзіная ахвяра жыхароў Смаленска Нікола і Ашота Алексанянаў.

Сваякі новаспечаных расійскіх вайскоўцаў лічаць, што чалавек, які падказваў армянам асобы мясцовых алкаголікаў, гэта Мікола Парынкін з Лёзна. Пры гэтым ён, лічаць у гарадку, сам не моцна наварыўся.

Мікалай Парынкін. Фота: Аднакласнікі

«Ён і Сашу Лазукова падставіў! За бутэльку гарэлкі армянам здаў!» — кажуць лёзненцы. 

Аляксандр Лазукоў — 45‑гадовы ўраджэнец Лёзненскага раёна з трыма судзімасцямі. У тым ліку, як вынікае з базы Belpol, і за палавое злачынства.

Аляксандр Лазукоў. Скрыншот відэа 

А Мікола Парынкін — жывёлавод суседняй гаспадаркі. Яго ў свой час судзілі за тое, што разам з сабутэльнікамі пасярод белага дня ўжыў гвалт да суседа, каб трапіць да таго ў дом і скрасці нешта. 

Мікола Парынкін. Фота: Аднакласнікі

На гэты момант Парынкін на волі.

«Ідзе толькі як сведка. Даў паказанні, што Алексанян папрасіў яго знайсці людзей для работы на будоўлі ў Расіі. І ён чуў толькі, што Алексаняны прапаноўвалі Яўгену [Сіманенкаву] паехаць на будоўлю, на што Жэня пагадзіўся — але толькі калі выйдзе з запою! А яго ўсё роўна павезлі! Што пацвярджаецца запісамі камер на мяжы і іншым!» — расказваюць пра сітуацыю абазнаныя. 

Пры гэтым Лазукоў да фронта не даехаў, хаця кантракт падпісаў. Цяпер ён адседжваецца ў нейкай расійскай ваеннай часці і запісвае шматлікія відэа да жонкі і беларускага Мінабароны. Ён просіць дапамагчы яму вярнуцца ў Беларусь і разарваць кантракт з расійскім войскам. 

А таксама ўдакладняе, што не бачыў, што падпісваў, і думаў, што едзе працаваць на вахту. І толькі ў ваенкамаце, маўляў, зразумеў, што гэта ніякая не вахта.

Таксама Лазукоў просіць завесці крымінальную справу на ўжо згаданага Парынкіна і нейкага Дзмітрыя Міхайлоўскага.

«Каханая, кахаю, ад цябе толькі цяпер усё залежыць…» — запісвае кружочкі ў тэлеграме Лазукоў.

Вяртаючыся да Сіманенкава, адметна, што той паспеў даць паказанні беларускай следчай па відэасувязі з мабільніка іншага салдата адразу напярэдадні выхаду на штурм. Следчая пераканала яго, што справа расследуецца.

Мяркуючы па гэтай інфармацыі, гэты беларус жадання ваяваць не меў. Магчыма, ён наўмысна здаўся ў палон. 

«Як нам патлумачылі, калі б Алексаняны атрымалі выплаты і да адзінага рубля перадалі іх родным, то тады б іх не было за што судзіць. А так, відавочна, гэта вярбоўка: Яўгена завербавалі, каб Алексаняны карысталіся грашовымі сродкамі байца ў асабістых мэтах! Тут артыкулаў ад пяці год!» — перакананая Аксана Анціпенка з Лёзна, якая спадзяецца пабачыць свайго сужыцеля жывым.

Каментары9

  • Пераход да рэспубліканскай формы кіравання залежыць ад нас 10М Беларусаў
    19.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • НАГЛЯДЗЕЎСЯ цояў, дугіных з шаманамі
    19.05.2026
    +1 Беларус НАГЛЯДЗЕЎСЯ цояў, дугіных з шаманамі і пайшоў за забіваць і гвалтаваць ў іншую краіну, нічога новага . Дзякуй Богу іх у нас не шмат
  • Алкаш
    19.05.2026
    "Пераход да рэспубліканскай формы кіравання залежыць ад нас 10М Беларусаў," Ну про 10 мульюнов, ты уж загнул конечно, хотя это вопрос к методике подсчета. А по поводу языка, то на нём думать надо и жить там надо, а тогда и написание наладиться само по себе. Я в эрбе не живу слава богу и если честно, то и не планирую, какие бы там изменения не произошли.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць