Усяго патроху66

Ёсць просты сакрэт, каб бананы захоўваліся даўжэй

Яшчэ ўчора бананы былі роўна-жоўтыя, а сёння ўжо пакрыліся цёмнымі плямамі і змяклі. Аднак просты кухонны трук можа падоўжыць ім жыццё яшчэ на некалькі дзён.

Фота: Rene Johnston / Toronto Star via Getty Image

Спецыялісты сцвярджаюць: бананы псуюцца праз этылен — газ-гармон, які яны самі ж і выпрацоўваюць падчас паспявання. Менавіта таму банан часта падкладаюць у пакет да цвёрдай хурмы, авакада ці манга, каб тыя хутчэй даспелі. Але для саміх бананаў гэта стварае замкнёнае кола: чым больш яны спеюць, тым больш этылену выдзяляюць, а чым больш газу вакол — тым хутчэй ідзе далейшае паспяванне. Як толькі адзін плод у звязцы пачынае цямнець, астатнія імгненна «падцягваюцца» за ім.

Пра ролю этылену добра ведаюць пастаўшчыкі. Яны закупляюць гэту садавіну ў краінах-вытворцах, дзе яе зрываюць яшчэ зусім зялёнай і цвёрдай, як камень. Перад тым, як завезці бананы ў крамы, іх змяшчаюць у спецыяльныя камеры і апрацоўваюць этыленам, каб «абудзіць» банан і запусціць працэс паспявання.

Чаму варта выкарыстоўваць кручок?

Галоўнае правіла доўгага захавання — бананы павінны добра праветрывацца. Як распавёў The New York Times Дэніэл Барабіна, кіраўнік буйной амерыканскай кампаніі Top Banana, этылен крыху лягчэйшы за паветра. Калі бананы ляжаць у місцы або шчыльна прыціснутыя адзін да аднаго, газ канцэнтруецца вакол іх і паскарае працэс гніення.

Таму лепш за ўсё падвешваць бананы на спецыяльны трымальнік або звычайны кухонны кручок. Калі звязка вісіць у паветры, этылен хутчэй рассейваецца, і садавіна застаецца свежай на некалькі дзён даўжэй.

Падвешванне мае яшчэ адзін плюс: бананы менш мнуцца. Нават калі на лупіне няма відавочных плям, мякаць унутры можа быць пашкоджана ад ціску ўласнай вагі. А любое пашкоджанне запускае «рэакцыю на рану», і банан пачынае выпрацоўваць яшчэ больш газу. Таму старайцеся не кідаць іх і не прыціскаць іншымі прадуктамі ў сумцы.

Але небяспечныя не толькі ўдары. Калі звязку адразаюць ад асноўнага сцябла, на «кароне» (месцы злучэння пладоў) утвараецца сур’ёзная рана, якая таксама выпускае этылен. Спецыялісты раяць: каб падоўжыць «тэрмін прыдатнасці» хвосцік гронкі варта шчыльна заматаць харчовай плёнкай. Гэта дапамагае запаволіць распаўсюджванне газу.

І апошняе: ніколі не кладзіце бананы ў халадзільнік. Гэта трапічная садавіна, яна баіцца холаду. Нізкая тэмпература прыводзіць да хуткага акіслення: лупіна чарнее, а мякаць стане друзлай. Ідэальныя ўмовы для бананаў — звычайная пакаёвая тэмпература (ад +14 да +24 °C).

Каментары6

  • Кухар
    22.05.2026
    Навошта захоўваць бананы столькі, што яны псуюцца?
    Ці мо хто ў прамысловых маштабах набывае? Прынёс гронку, з'еў за колькі дзён і ўсё...
    І навошта баяцца пацямнелых бананаў? Яны ж толькі мякчэйшыя і саладзейшыя становяцца. І не ведаю, да якой чарнаты іх трэба давесці, каб яны зусім непрыдатныя сталі...
  • 453543
    22.05.2026
    Ну, як жа добра, як жа спакойна зараз для душы, калi мы усе тут абмяркоуваем захаванасць бананау, кiвi, яблык, народныя звычаi, цi якiя-небудзь музэi, гiсторыю краiны i г.д.
    А рэчаiснасць iншая: дроны, Буча, калабаранты, смерць.
    Як жа хочацца спакою. Без пуйлоу, без фенцыкау, без дронау, без усёй гэтай свалаты ... яблыкi, кiвi, бананы, мы едзем на адпачынак у украiнскую Cяргееуку ($100 з чалавека за месяц, гэта з харчаваннем), чарнiгауцы едуць да нас.
    Ну, за што нам усё гэта? Толькi таму, што у якога-та там маленькага "напалеона" сдарыуся iмперскi здвiг у галаве?
  • Ёсік
    22.05.2026
    453543, усталюйце беларускія літары, дзе -ў-?

Цяпер чытаюць

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары72

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

Трамп звольніў кіраўніцу разведкі1

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту29

«Падарунак» ад рэжыму да Дня палітвязняў». Што вядома пра масавыя ператрусы ў сваякоў актывістаў

Паляк хацеў трапіць у Беларусь, пералезшы цераз плот у Літве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары72

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць