Свет22

Прэзідэнт Кубы заявіў, што магчымы ваенны напад ЗША на краіну прывядзе да крывавай бойні з непрадказальнымі наступствамі

Мігель Дыяс-Канель адзначыў, што востраў не ўяўляе пагрозы для ЗША і не мае агрэсіўных намераў у адносінах да якой-небудзь краіны. У той жа час ён падкрэсліў, што Куба мае законнае права абараняцца ад знешняй агрэсіі, піша CNN.

Мігель Дыяс-Канель. Фота: Emilio Flores / Anadolu via Getty Images

«Куба не ўяўляе ніякай пагрозы, а таксама не мае агрэсіўных планаў ці намераў адносна любой краіны. Няма іх і адносна ЗША, і ніколі не было, пра што ўраду гэтай дзяржавы добра вядома», — сказаў ён.

Кубінскі лідар таксама заявіў, што Куба «ўжо пакутуе ад шматмернай агрэсіі з боку ЗША», і падкрэсліў, што гэта «не можа ні лагічна, ні сумленна выкарыстоўвацца як падстава для развязвання вайны супраць высакароднага кубінскага народа».

Міністр замежных спраў краіны Бруна Радрыгес Парылья дадаў, што адміністрацыя Трампа дзень за днём фабрыкуе справу, каб апраўдаць бязлітасную эканамічную вайну супраць кубінскага народа і магчымую ваенную агрэсію.

Каментары2

  • Ёсік
    19.05.2026
    Чаму ўсе дыктатуры лічаць, што народ будзе іх бараніць. Ужо ж пагледзілі на паводзіны жаўнераў Румыніі, Ірака, Сірыі ды іншых. З задавальненьнем народзе тронкі ад рыдлёўкі ў дупу вам усунуць. Зьдзеквацца з народа - я ж незалежнасьць ды суверэнітэт бараніў, а як што, дык народзе, дапамажы.
  • Сумна, дзевачкі
    19.05.2026
    Цябе выкрадуць як Мадуру за 2 гадзіны, і будуць размаўляць з наступным

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць