Эканоміка11

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала

Эканамічны суд Мінска прызнаў банкрутам «Еўрапейскае аграрнае агенцтва». Не ўсе з 60 крэдытораў, якія разлічвалі зарабіць на схеме, нават вернуць свае інвестыцыі. Галоўны кінуты — сам «Белкалій».

5 мая 2026 года Эканамічны суд горада Мінска вынес рашэнне па справе № 155НБ2542: прызнаць ТАА «Еўрапейскае аграрнае агенцтва» (ЕАА) банкрутам і адкрыць ліквідацыйную вытворчасць.

Працуючы як дылер сельскагаспадарчай тэхнікі з 2016-га, гэтая кампанія стала вядомая тым, што ў 2020-х, зрабіла рызыкоўную стаўку на спробу зарабіць на няпрофільным для сябе бізнесе ва ўмовах санкцый. 

«Кіберпартызаны» разам з Супольнасцю чыгуначнікаў Беларусі і журналістамі Беларускага расследавальніцкага цэнтра выявілі, што кампанія стала пастаўляць у ЕС на той момант падсанкцыйную калійную соль пад выглядам солі для пасыпкі дарог.

У гэты бізнэс, імаверна, кампанія пайшла ў апошняй надзеі палепшыць сваё фінансавае становішча: «Еўрапейскае аграрнае агенцтва» было эмітэнтам аблігацый, якія ў 2024 не змагла пагасіць.

Але бізнэс з пастаўкамі санкцыёнкі не выгарэў. 

На момант сыходу ў банкруцтва мажарытарным уласнікам кампаніі (55%) з'яўляецца прыватная эстонская кампанія European Agricultural Agency, за якой стаяць беларусы Сяргей Купрыяновіч і Аляксандр Багачэнка, а 45% у дачкі «Беларуськалія» — «Беларускалій-Агра», які сам і падаў заяву на банкруцтва, з'яўляючыся крэдыторам кампаніі. 

Як можна зразумець з матэрыялаў справы, найбольшы доўг кампаніі менавіта перад «Беларуськаліем». Але дакладная сума, якую «Еўрапейскае аграрнае агенцтва» павінна «Беларуськалію» за пастаўкі солі, невядомая. Па ацэнках, якія грунтуюцца на ранейшых патрабаваннях, сума можа быць каля 3 мільёнаў рублёў. 

Агулам у рэестр уключаны патрабаванні 60 крэдытораў на 13 мільёнаў рублёў. Актывы ЕАА па выніках конкурснай вытворчасці ацэненыя ў 11,8 мільёна рублёў, але 8,7 мільёна з іх — гэта дэбіторская запазычанасць.

Грошай на разліковым рахунку засталося толькі 74 тысячы рублёў. 

Іншымі словамі, больш за ўсё прайграў у сітуацыі «Беларуськалій». Беларусы з Эстоніі — Багачэнка і Купрыяновіч — на пасяджэнне ў Мінску не з'явіліся. 

Каментары1

  • Ну
    23.05.2026
    Ну вось, трумп з яго схематозамі такі перспектыўны "бізнес" сарваў

Цяпер чытаюць

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю6

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

У Нацыянальным мастацкім музеі закрываюць выставу Шагала

Расіяне ўдарылі па гандлёвым цэнтры ў Дняпры3

«Памылак не існуе, існуюць урокі». Бабарыка расказаў, як праходзіла ягонае скандальнае інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю6

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць