Грамадства1919

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правялі тэлефонную размову. Палітыкі абмеркавалі пытанні рэгіянальнай бяспекі і адносін Мінска з Еўрасаюзам. Гэты кантакт адбыўся на фоне значнага ваенна-палітычнага напружання ў рэгіёне.

Аляксандр Лукашэнка, 9 мая 2026 года. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo / AP; Эмануэль Макрон, Ludovic Marin / AP

«Абмеркавалі рэгіянальныя праблемы і ўзаемаадносіны Беларусі з ЕС і Францыяй у прыватнасці», — паведаміў «Пул першага».

Мінск паведаміў, што размова адбылася па ініцыятыве французскага боку.

Гэтыя перамовы прайшлі пасля шэрагу важных міжнародных падзей. У мінулую пятніцу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў размову з кіраўнікамі Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі, на якой сярод іншага абмяркоўвалася і беларускае пытанне.

Акрамя таго, мінулы тыдзень адзначыўся правядзеннем Расіяй ядзерных вучэнняў, падчас якіх адпрацоўвалася дастаўка атамных боегаловак у Беларусь.

Каментары19

  • Вашая дарагая
    24.05.2026
    Я вітаю і ўдзячная за гэтае тэлефанаванне бескампраміснага ціску на рэжым ад нашых французскіх партнэраў. Шлях біцця дыктатара па калійнай пысе, пракладзены нашым сябрам Джонам Коўлам, зараз працягваецца нашым яшчэ большым сябрам Эмануэлем. Ціснем разам, аж покуль ня трэсне!
  • Вялікі крок наперад
    24.05.2026
    "Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правялі тэлефонную размову. Палітыкі абмеркавалі пытанні рэгіянальнай бяспекі і адносін Мінска з Еўрасаюзам. " Левацкі ЭЗ павіны быў гэта рабіць ужо ўчора. Вялікі крок наперад
  • Сьвіслацкі жабец
    24.05.2026
    Макрон таксама шмат з Пуціным размаўляў перад уторгненьням, калі хтосьці памятае.
    Відаць кіраўніцтва РБ вырашыла, што прыйшоў час ратаваць расіянаў - ня могуць яны без малодшых братоў перамагчы. Самаахвяраваньне дзеля вялікай мэты.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць