Грамадства88

«Размаўляць можна толькі мовай сілы, а Францыя такой сілай валодае». Латушка пракаментаваў званок Макрона Лукашэнку

Дыпламатычны кантакт паміж Парыжам і Мінскам мае сэнс толькі як ультыматум, а не як спроба дамовіцца. Паводле кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, любыя пагадненні з рэжымам, чыя самастойнасць знаходзіцца на гістарычным мінімуме, не будуць мець ніякай вагі без папярэдняга вырашэння ўнутрыбеларускага крызісу.

Эмануэль Макрон. Фота: Ludovic Marin, AP

Рэагуючы на тэлефонную размову Эмануэля Макрона з Аляксандрам Лукашэнкам, палітык адзначыў, што адзіным дзейсным аргументам у зносінах з мінскім рэжымам з'яўляецца пазіцыя сілы.

«Чалавек, які намаляваў на карце Беларусі мішэнь праз удзел у чарговым расійскім ядзерным шантажы ў адрас суседзяў Беларусі, павінен дакладна ўсведамляць наступствы сваіх дзеянняў. Павінен разумець, што менавіта ён будзе несці поўную адказнасць за любыя агрэсіўныя дзеянні і ваенныя правакацыі з тэрыторыі Беларусі. Гаварыць з Лукашэнкам можна толькі мовай сілы і папярэджанняў з пазіцыі сілы. Францыя такой сілай безумоўна валодае», — заявіў Павел Латушка.

Разам з тым кіраўнік НАУ заклікаў заходніх партнёраў не мець ілюзій наконт вагі любых абяцанняў, якія могуць прагучаць з Мінска. Ён падкрэсліў, што Лукашэнка — гэта «чалавек, няздольны гарантаваць якія-небудзь абяцанні, бо яго суб'ектнасць на сённяшні дзень знаходзіцца на мінімальным узроўні за ўсе 30+ гадоў яго кіравання. Любыя дамоўленасці з ім з боку заходніх лідараў у абыход беларускага грамадства і дэмакратычных сіл не будуць трывалымі і вартымі даверу».

Адзіным шляхам да сапраўднай стабілізацыі ў рэгіёне Латушка бачыць вырашэнне ўнутранага беларускага канфлікту, якое мусіць папярэднічаць любым знешнепалітычным пагадненням.

«Перадумовай любых дамоўленасцей і гарантый іх выканання з боку Беларусі можа быць толькі папярэдняе вырашэнне ўнутрыбеларускага крызісу праз паўнавартасны дыялог цяперашніх функцыянальных уладаў з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю. Толькі Беларусь, якая пройдзе праз сваю версію «Круглага стала», сістэмную трансфармацыю і пераадолее ўнутраны крызіс, можа стаць паўнавартасным бокам знешніх дамоўленасцей і гарантам іх выканання», — падсумаваў палітык.

Каментары8

  • Ай да Пал Палыч
    24.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ну
    24.05.2026
    Нажаль, спадар Латушка, Макрону наш унутрыбеларускі крызіс ужо да лямпачкі. Цяпер еўрапейцы сапраўды перапужаліся за свае спакойнае жыццё. І будуць спрабаваць неяк дамаўляцца з нашым прусаком. Нажаль, гэта дрэнныя навіны для тых, хто зараз у турмах..(
  • Сталинless
    24.05.2026
    Эх Пал Палыч ваши слова да богу в уши.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?27

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?27

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць