Здарэнні55

Дзяўчыне заціснула пальцы рукі на выхадзе з метро

У Threads мінчанка апублікавала фота забінтаваных пальцаў рукі і расказала, што атрымала траўму на выхадзе з метро. Здарэнне адбылося на станцыі «Усход», пішуць Мінск-навіны.

«Сёння на выхадзе са станцыі метро «Усход» мне прыціснула пальцы суседнімі дзвярыма. Пайшла кроў, ад выгляду якой я пачала губляць прытомнасць прама ў пераходзе», — падзялілася дзяўчына гісторыяй у сацсетцы, якую прачыталі больш за 70 тысяч карыстальнікаў.

— І вялікі дзякуй усім неабыякавым, хто аказаў мне дапамогу: нехта купіў вады, нехта апрацоўваў мне руку і выціраў кроў, работнікі метро выклікалі хуткую.

Асобная падзяка была адрасавана дзяўчыне, у якой з сабой аказаўся флакончык нашатырнага спірту. Яна заставалася з пацярпелай да прыезду хуткай.

У каментарыях дзяўчыне жадалі хутчэйшага выздараўлення і дзяліліся сваімі гісторыямі дапамогі ў грамадскім транспарце.

«Так, работнікі метро ў нас залатыя! Пастаянна мяне суправаджаюць — страта прытомнасці бывае з дзяцінства».

«Са спачуваннем вам. У Мінску ж звычайна ўсе прытрымліваюць дзверы адзін аднаму, бо іх з-за скразняку моцна кідае», — напісаў карыстальнік, якому пацярпелая адказала, што заўсёды так робіць, але выказала здагадку, што ў гэты раз «іншы чалавек не справіўся з кіраваннем».

«Мне неяк стала дрэнна на «Юбілейнай». Папрасіла ў дзяўчыны нашатыр. У выніку адна паіла мяне вадой, другая давала ватку з нашатырам, угаварылі выклікаць хуткую. Да яе прыезду завялі ў пакой міліцыі, паклалі на лаўку. І вельмі асцярожна перадалі ў рукі хуткай.

«Калі я падарожнічала на цягніку па Германіі, адна пажылая жанчына выходзіла і ўпала — і ўсе проста праходзілі (калі што, я не ведаю нямецкай, англійская на базавым узроўні). Я дапамагла чым магла. Вядома, усе былі ў шоку, калі я адкрыла чамадан і дастала аптэчку (звычка беларуса, так бы мовіць). Так вось, што зрабіла паліцыя: спытала ў гэтай жанчыны, ці не я яе пабіла. Рада, што ў Беларусі ўсё не так».

У Мінскім метрапалітэне пацвердзілі факт інцыдэнту і паведамілі, што супрацоўнікі дзейнічалі ў межах паўнамоцтваў і выклікалі медыцынскую дапамогу.

— Адразу былі абследаваныя дзверы метро і складзены адпаведны пратакол. Дзверы і іх механізмы цалкам спраўныя. Устаноўлена, што пасажырка паклала кісць рукі на тарэц дзвярэй, а ў гэты момант малады чалавек, які выходзіў з суседніх дзвярэй, адкрыў іх да канца, што і прывяло да траўмы, — патлумачылі спецыялісты.

Дарэчы, на сайце прадпрыемства змешчана адно з правілаў бяспекі: «Будзьце ўважлівыя, праходзячы праз дзверы тыпу «МЕТРО». Прытрымлівайце, калі ласка, дзверы, якія зачыняюцца, каб не траўмаваць пасажыра, які ідзе ззаду вас. Таксама варта ўлічваць, што пасажыр наперадзе можа не ўтрымаць дзверы, і вы можаце быць траўмаваныя імі. Не дапускайце траплення пальцаў рук у шчыліны ў дзвярах».

Каментары5

  • а для чего вообще двери?
    27.05.2026
    больше нигде в Европе не видел двери в метро.
    В большинстве европейских метро и вход свободный без этих автоматов (забыл их название).
  • Праўда
    27.05.2026
    а для чего вообще двери?, каб як у маскве было. З той жа прычыны, што і вы балбочаце расейскай на беларускім сайце.
  • Праўда
    27.05.2026
    Axel Justas, бо "спецыялісты" ня хочуць самастойна падводзіць сябе пад грашовую кампенсацыю пацярпелай і пад яшчэ даражэйшае выпраўленне крывога дызайну.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта76

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта76

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць