Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі
-
05.06.2026Пра калгасы, як мне казалі родзічы, калі летам 1941 года праз іх прайшла лінія фронту і яшчэ не было ніякаў улады, то старшыня калгаса абышоў дамы і сказаў, што вайна-вайной, але трэба збірать ураджаў і ўсе пайшлі на працу і вось пад час гэтай працы прыехалі немцы, каб выбраць старасту вёскі, якому пасля вызвалення далі 25 гадоў. Былога старшыню калгаса яны не трогалі, бо ён быў непартыйны і яшчэ быў пасажаны пасля калектывізацыі за тое, што калгас, якім ён кіраваў, назвалі кулацкім. Маёмасць калгаса немцы падзялілі паміж дамамі, напрыклад, некалькі гаспадароў павінны былі клапаціцца пра каня і для яго было выдзелена месца ў стайне, зямлю таксама падзялілі. Так што калі і была нейкая форма гаспадаркі пад час акупацыі, то не зусім калгасная.
-
05.06.2026Закон аб новым аграрным парадку дэклараваў роспуск калгасаў, але на практыцы не паўсюдна выконваўся.
Калгасы пад выглядам грамадскіх гаспадарак больш захоўваліся на ўсходзе, бліжэй да фронту, і часцей ліквідаваліся на захадзе, дзе да верасня 1939 года іх не было.
Другі выпадак імаверна датычны да вашых родзічаў.
Дакладнай мапы, дзе і як было, я не бачыў. Падрабязнасці могуць быць у даследаванні "Аграрная палітыка нацыстаў у Заходняй Беларусi", якое з дзіўнай логікі лукашыстаў трапіла пад забарону пры разгроме "Кнігаўкі" Янушкевіча. -
05.06.2026Вабшчэта большасьць славянаў, у тым ліку сучасныя белоруссы, і ёсць нашчадкі старажытных арыяў, носьбітаў гаплагрупы R1a. У адрозьненьне ад германцаў-дойчаў, ды ўсіх заходнееўрапейцаў, якія у абсалютнай большасьці зьяўляюцца носьбітамі неарыйскай гаплагрупы R1b. Германскія нацысты дыскрэдытавалі тэрмін "арыі", прысабечаны імі шляхам розных фальсіфікацый, гэтаксама як яны прысабечылі і дыскрэдытавалі і арыйскую свастыку. Але тэрмін "арыі" паціху вяртаецца ў публічнае карыстаньне. А вось вяртаньні свастыкі у Еўропе ужо немагчыма, пры тым што ў некаторых краінах Усходу, у прыватнасьці Індыі, яна цалкам лягальная.
-
05.06.2026Пра суровасць беларускай песні моцна сказана. Дайце яшчэ пра тагачаснага гісторыка Шкялёнка, які лічыў беларусаў балтамі.
-
05.06.2026Часопіс "Ostland" ёсць недзе ў электронным выглядзе?
-
05.06.2026., некалькі нумароў ёсць на сайце латвійскага архіва, яшчэ адзін можна адшукаць у асобных старонках.
-
05.06.2026[Рэд. выдалена]
-
05.06.2026[Рэд. выдалена]
[Зрэдагавана] -
05.06.2026што пісалі і пад маскоўскай акупацыяй мы ведаем, тут усяго 4 гады алеж нешта новае, цікавае. НАЖАЛЬ не мой акадэмічны узровень, калгасы толькі часткова захаваліся, Беларусі ў МЕЖАХ РБ, не было пад немцамі. Розныя адміністрацыі праводзілі розную палітыку, ў Нямецкай імперыі (Каля Гaродні ) іх нават і не было, не паспелі маскоўскія акупанты.
-
05.06.2026Нацысты не скасавалі калгасы ў БССР таму, бо пабачылі як моцна беларускія сяляне любяць быць у няволі і вырашылі не рабіць лішняй работы
-
05.06.2026Norma, калгасаў ў заходняй Беларусі амаль не было, ва ўсходняй было па рознаму
-
05.06.2026А мая Бабуля распавядала пра бязлітаснасць бандытаў (так званыя партызаны) — як яны рабілі начныя налёты на вёску, грабілі, забіралі ўсё, а тых, хто супраціўляўся, маглі і забіць.
-
05.06.2026Бабуля распавядала, I мая маці жыла ў партызанскай зоне. Яна была дзіцём і расказвала, што партызаны прыходзілі і забіралі ўсё, казалі, што ўсё роўна немцам дастанецца. А немцы, наадварот, падкормлівалі дзяцей.
-
05.06.2026Бабуля распавядала, а я з нешматлікіх сапраўдных Менчукоў, з тых каго пасля вайны бальшавікі акупанты практычна за межы (каго не забілі, не кінулі ГУЛАГ) адсялілі , а маскоўцаў каланізатараў ў цэнтр, ў лепшыя кватэры- хаты . В. Кубэ любілі і паважалі ў Менску, пад час пахавання шмат нашых прыйшло, ён шмат дапамагаў, хто знайшоў (Маскоўскія акупанты знішчылі большасць нашых прадпрыемстваў ) працу добра жыў, школы працавалі на роднай мове, было бяспечна нікога не чапалі ў Сібір не высылалі ў Курпатах не забівалі.
-
05.06.2026Бабуля распавядала, Ні чога дзіўнага. Так званыя "беларускія партызаны" - гэта дыверсанты НКУС з масквы.
-
06.06.2026Усе гісторыі пра сям’ю ў час вайны тут расказвае адзін і той жа інтэрнэт-баец "за хаўрус з лукашэнкамі". Звычайна ў яго "пішу са Швецыі, Фінляндыі, ЗША", а тут "мая бабуля", "мая маці", "сястра маёй бабулі".
Перад тым была гісторыя "дзядзька маёй мамы быў вывезены з сям'ёй у Чалябінск", скапіраваная ім у каментарыі некалькі дзясяткаў разоў.
Як хлусіць і блытае пра краіну, з якой піша, так і падманвае пра гісторыі нібыта сваіх сваякоў.
Гісторыі капіруе ці то са старых форумаў, ці то з кніг. То-бок, як фрагменты яны, імаверна, сапраўдныя, часткі гісторый асобных розных людзей, але бяздумная абсурдная падача з падманам пра крыніцы значна іх дыскрэдытуе.
Калі піша сам, блытаецца: "Катынем", "Курпатах", любіць пісаць з вялікай літары ў нечаканых месцах: "Маскоўцы", "Бабуля", "Менчукоў".
І самі ягоныя высновы таксама дыскрэдытуюць праўду пра вайну - яны проста адлюстраванне наадварот прапаганды. Яна кажа "саветы былі добрыя, немцы дрэнныя", ён кажа наадварот. Рэальна "добрага для беларусаў" боку ў той вайне не было, нашыя продкі апынуліся паміж двума найгоршымі рэжымамі ХХ стагоддзя. -
05.06.2026немцы падкормлівалі дзяцей, немцы ў партызанскіх зонах маглі знаходзіцца толькі пад час карных аперацый, а мэтай гэтых аперацый было стварэнне "мёртвых зон", гэта значыць знішчэнне партызан і іх памагатых, знішчэнне ўсіх населеных пунткаў, знішчэнне ўсіх габрэеў і непрацаздольных людзей, вываз працаздольных ў Германію на прымусувую працу, канфіскацыя хатніх жывёл і другой маёмасці. З 1942 па 1944 гады ў Беларусі было праведзена каля 55 падобных акцый, найбольш вядомыя з іх гэта Sumpffieber 22.08-21.09.1942 у Мінскай вобласці і Winterzauber 15.02-02.04.1943 у Віцебскай вобласці. І калі партызаны па вашаму былі толькі бандытамі, то чаму іх колькасць у Беларусі з канца 1941 па лістапада 1943 года ўзрасла з 30000 да 122 600, што людзей прымушала браць зброю і змагацца з немцамі і на каго яны абапіраліся?
-
05.06.2026Інфа, маскоўская - лявацкая лухта. Рэчаіснасць : Падчас вайны партызанамі была расстраляна сям’я сястры маёй бабулі толькі за тое, што ў іх была цяпліца і яны вырошчвалі раннія агуркі, а немцы іх куплялі. У той час гэта было вялікай рэдкасцю. Муж бабулі сядзеў у турме за савецкую ўладу, у вёсцы яго нават усе называлі чэкістам пасля вызвалення. Вось у турме ён і навучыўся гэтаму. Уначы, калі ўсе спалі, уварваліся партызаны і пазабівалі ўсіх: мужа бабулі, бабулю Фёклу, іх дачку Марыю, якой было 18 гадоў, сына Паўла 16 гадоў і бабуліну свякроў 80 гадоў.
Мама распавядала, што людзі даведаліся, хто гэта быў, і пасля вайны ўсе ўдзельнікі гэтага забойства памерлі не сваёй смерцю: кагосьці запілі, кагосьці знайшлі пад плотам. На жаль, мамы ўжо няма з намі, але яна казала, што ў вёсцы больш баяліся партызанаў, чым немцаў. Праз нашу вёску праходзілі звычайныя немцы, якіх прызвалі на вайну і прымусілі ваяваць -
05.06.2026у мяне захавалася 28 асабнiкау нашай нiвы 1990-х. Тады газэта фiнансавалася на 90% за кошт чытачоу. Тэма беларусiзацыi 1941-1945 асвятлялася зусiм у iншым святле - дзясяткi успамiнау дзеячоу БКА СБМ Швадрону, у прынцыпе гэтыя людзi паднялi у 1990-х трэцюю хвалю беларусiзацыi - iм было яшчэ па 57-70 гадоу.
-
05.06.2026наша нiва 1990-я, Мяркую, што бальшавікі імперыялісты шмат сваіх злачынстваў сьпісалі на немцаў, як яны гэта справбавалі зрабіць, напрыклад, і з Катынем.
Рэд. Дзякуй, праверым гэта.
[Зрэдагавана]