Грамадства5656

Лукашэнка адказаў наконт 500 цэляў у Беларусі, намечаных Украінай

Аляксандр Лукашэнка назваў балбатнёй заявы Уладзіміра Зяленскага з пагрозамі ў адрас беларускага боку. Аб гэтым ён заявіў журналістам 29 мая на саміце ЕАЭС у Астане, але яго прэсавая служба і дзяржСМІ распаўсюдзілі паведамленні пра гэта толькі сёння.

Аляксандр Лукашэнка ў Астане. Фота: Alexander Kazakov Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Лукашэнку папрасілі пракаментаваць заявы, што гучалі з Кіева, у тым ліку аб вызначаных на тэрыторыі Беларусі 500 патэнцыйных цэлях.

«Яны, можа, і вызначылі 500 цэляў. У нас ёсць адна цэль вельмі сур'ёзная з дакладнымі каардынатамі і зусім недалёка ад Беларусі. Гэта ж яны таксама разумеюць», — адказаў Лукашэнка.

«Няхай мяне Уладзімір Аляксандравіч [Зяленскі] прабачыць за гэта, але гэта балбатня нейкая», — сказаў Лукашэнка. 

Лукашэнка мяркуе, што пазіцыя ўкраінскіх вайскоўцаў у гэтым пытанні іншая.

«Вайскоўцы Украіны ніякай вайны з Беларуссю не хочуць. Гэта я ведаю дакладна. Таму што яны разумеюць, што гэта 1500 кіламетраў дадатковага фронту — мяжа. І няпростая мяжа Беларусі і Украіны. Ім гэта трэба? Не», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што шмат разважае над тым, навошта Уладзімір Зяленскі апошнім часам робіць такія заявы. Ён прыйшоў да думкі, што да гэтага прэзідэнта Украіны падштурхоўваюць у шэрагу еўрапейскіх краін.

«З амерыканцамі мы размаўляем. Пазіцыя Трампа зразумелая. Які б ён ні быў, ён правільную займае пазіцыю. Амерыканцы размаўляюць, хтосьці там маўчыць шматзначна, хтосьці, зноў жа, кажа, еўрапейцы чагосьці там рыкаюць. І яны яму кажуць: «А ты чаго маўчыш? Заўтра быццам бы будзе атака з боку Беларусі ва Украіну».

У сувязі з гэтым Лукашэнка заявіў: «Гэтага ніколі не будзе. Ніколі! Нашых там [ва Украіне] салдат не было і не будзе. Гэта таксама ён ведае, і вайскоўцы ведаюць».

«Гэта значыць еўрапейцы яго падштурхнулі да таго, каб ён рабіў такія заявы. Як гэта — яны змагаюцца за Украіну, а Украіна сама маўчыць? Вось ён і ляпае», — сказаў Лукашэнка.

Праз абразы і прыніжэнні Лукашэнка дадаў, што «ў пэўнай ступені шкадуе» Уладзіміра Зяленскага.

«Я спрабую прэзідэнта Украіны зразумець. Ідзе вайна, ідзе жудасны ціск. Перажыць гэта не так проста. Ну, і там, можа быць, нешта здарылася. Дзесьці курнуў, дзесьці кальнуў і іншае адбылося, і ён пачынае рабіць гэтую заяву. Мне яго проста шкада. Таму я маўчу. Не дай бог трапіць у такую ​​сітуацыю», — сказаў Лукашэнка. 

У апошні час рыторыка ўкраінскага боку ў адрас Беларусі моцна змянілася. Прадстаўнікі Украіны ўжо некалькі разоў пагражалі, што ўдары ў адказ, а магчыма і прэвентыўныя ўдары, калі пагроза з Беларусі стане няўхільнай, гэтым разам будуць нанесеныя. «Сілы абароны Украіны, Сілы бяспекі і нашы спецслужбы ведаюць, у чым пагрозы і як рэагаваць — як рэагаваць справядліва, без сумневаў», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Кіраўнік Сілаў беспілотных сістэм Украіны Роберт Броўдзі быў яшчэ больш рэзкі: «Мінскаму гаўляйтару Лукашэску, — напісаў ён у фэйсбуку. — Першыя 500 цэляў ужо на алоўку. Бясплатная і вельмі практычная парада: не лезь на вочы Украіне».

Каментары56

  • Axe
    31.05.2026
    Дзесьці нюхнуў, дзесьці кальнуў ) агл ужо заходзіць у пул расейскай прапаганды.
  • Indrid Cold
    31.05.2026
    Дурань, сучасная вайна - гэта дроны. І беларусы, якія будуць на баку НАТА і Украіны. А ты з горсткай лукашыстаў будзеш уцякаць ад FPV-дрона. А мы будзем глядзець у 4к ;)
  • Уга
    31.05.2026
    Ты ж, хрэн лысы, некалі ляпнуў у інтэрв'ю Гардону, што нападу на Украіну з тэрыторыі Беларусі не будзе. Гэтаксама сказаў: ні-каг-да. І што? Не было ў лютым 2022-га? І цяпер ты думаеш, што твайму чарговаму "ні-каг-да" нехта ва Украіне паверыць? Не, дзядзька, цяпер дроны ўкраінскія будуць табе мазгі прачышчаць.

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне14

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

Тэлевышкі ў Беларусі: украінскі эксперт растлумачыў, чаму маякі на іх складаней заглушыць, чым GPS5

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам22

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць11

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА7

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць