Здарэнні22

Двух замежнікаў затрымалі за забойства ў Мінску дзесяцігадовай даўніны

Забойства адбылося ў лютым 2015 года.

Тады замежнікі расправіліся са сваім суайчыннікам у арандаванай кватэры. Адзін з абвінавачаных жыў з ахвярай, але адносіны не склаліся — было занадта шмат канфліктаў. Тады мужчына вырашыў забіць суседа і ўцячы, за дапамогай ён звярнуўся да знаёмых, паведаміла Пракуратура.

У ноч на 17 лютага абвінавачаны нанёс таму некалькі ўдараў сякерай і нажом па галаве і шыі. Пасля гэтага ён упусціў у кватэру «памагатых», якія чакалі ў пад’ездзе, і прапанаваў ім дабіць яшчэ жывога пацярпелага. У сваю чаргу, другі абвінавачаны нанёс ляжачаму на падлозе мужчыну не менш за два ўдары нажом у грудзі.

Калі той памёр, злачынцы памылі кватэру і сякеру, а таксама сабралі ўсе рэчы-ўлікі. Труп упакавалі ў коўдру і пакет, вынеслі з кватэры і пакінулі ў багажніку. Сам аўтамабіль яны адгналі на грамадскую паркоўку. Арсенал забойства і іншыя рэчы выкінулі на ўчастку паблізу.

Беларусь яны пакінулі ў тую ж ноч. Працяглы час яны хаваліся ад следства за мяжой, але дзякуючы вышуку з цягам часу іх удалося затрымаць.

Каментары2

  • Ёсік
    02.06.2026
    Расейцы?
  • Вольга
    02.06.2026
    І зноў таямнічыя "замежнікі". Марсіяне, мабыць.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць