Грамадства22

Гарналыжны комплекс «Лагойск» зноў выставілі на таргі

На аўкцыённай пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне» лот выстаўлены са зніжкай 20%. Папярэдні раз комплекс спрабавалі прадаць 15 мая, але таргі не адбыліся з-за адсутнасці пакупніка, піша Office Life.

Фота: Planetabelarus.by

Тады цану аб’екта ўстанавілі больш за 23,195 млн рублёў (больш за $8,2 млн па курсе Нацбанка на той момант). Цяпер яе знізілі на 20% — аўкцыён стартуе з 18 556 041,81 рубля (каля $6,7 млн). Таргі прызначаны на 17 чэрвеня 2026 года. Заяўкі будуць прымаць да 16:00 16 чэрвеня.

Гарналыжны комплекс ужо спрабавалі прадаць у 2023 годзе. Тады за яго прасілі амаль $24 млн.

Пакупніку дастанецца вялікая гаспадарка: у спісе значацца больш за 700 пазіцый. Сярод іх — гасцініцы, ангары, банны комплекс, абсталяванне і тэхніка, мабільныя прыбіральні і нават дрэвы.

Для новага ўласніка ёсць абавязковая ўмова — профіль комплексу змяняць нельга. Патрэбна будзе захаваць мэтавае прызначэнне тэрыторыі і размешчаных на ёй аб’ектаў.

Таксама комплекс павінен заставацца даступным для ўсіх катэгорый грамадзян.

Аб закрыцці гарналыжнага комплексу «Лагойск» пад Мінскам абвясцілі 31 сакавіка.

Каментары2

  • 6,7
    03.06.2026
    а тут вунь кватэры-катэджы за мільёны даляраў прадаюць
  • ваван
    03.06.2026
    вот. Он и стоит и не стоит таких денег. Если посчитать СКОЛЬКО вложено или сколько надо было бы вложить что бы построить с нуля ТАКОЕ, то цена адекватная или даже крайне низкая. Но... ЭТО ведь Беларусь... То место где НЕТ института частной собственности для обычных или иностранных граждан. Есть она только для СЕМЬИ и, как временное явление, для ближайшего окружения.... Это раз. Два - данный бизнес ясно НЕ генерирует никакой прибыли ибо крайне уязвим для погодных условий.... Здесь горные лыжи должны быть как приятный бонус при каком то шикарном курорте или санатории для богатеньких россиян. Пора уже НИЩЕМУ государству забывать о своих "социальных" хотелках, особенно за чужой счет....

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці5

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну32

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці5

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць