Культура11

Стваральнік «Зорных войнаў» рыхтуе да адкрыцця свой футурыстычны музей коштам мільярд даляраў ФОТЫ

Маштабны праект ужо стаў адной з самых незвычайных архітэктурных славутасцяў Лос-Анджэлеса. Першых наведвальнікаў чакаюць у верасні 2026 года, а пакуль абмяркоўваюць яго дызайн і напаўненне.

Музей апавядальнага мастацтва Лукаса. Фота: Sean M. Haffey / Getty Images 

Стваральнік сусвету «Зорных войнаў» неўзабаве адкрые ў Лос-Анджэлесе Музей апавядальнага мастацтва Лукаса (Lucas Museum of Narrative Art), гісторыя стварэння якога пачалася яшчэ ў 2017 годзе. Напярэдадні адкрыцця ў сеціве з'явіліся новыя кадры будынка, які ўжо стаў адной з самых незвычайных архітэктурных славутасцяў горада.

Будынак Музея. Фота: ucasmuseum.org

Як паведамляе New York Post, у музеі будуць прадстаўлены творы мастацтва, коміксы, ілюстрацыі і кінаартэфакты з калекцыі, якую Джордж Лукас збіраў дзесяцігоддзямі. Разам з жонкай Мелады Хобсан ён інвеставаў у праект каля 1 мільярда даляраў.

Інтэр'ер Музея. Фота: Eric Thayer / Los Angeles Times via Getty Images.

Будынак музея, спраектаваны кітайскім архітэктарам Ма Яньсунам з бюро MAD architects, вылучаецца футурыстычным экстэр’ерам, які нагадвае касмічны карабель. У аснове канцэпцыі ляжаць арганічныя формы: адсутнасць вострых кутоў і плаўныя лініі фасада адсылаюць да прыродных абрысаў воблакаў і дрэў.

Фасад складаецца з больш чым 1500 унікальных панэляў, вырабленых з палімеру, армаванага шкловалакном. Музейны комплекс займае плошчу каля 28 тысяч квадратных метраў і размешчаны на ўчастку амаль 4,5 гектара, які ўключае развітую паркавую зону.

Унутраная прастора ўстановы аб’ядноўвае больш за 30 галерэй, агульная плошча якіх перавышае 9 тысяч квадратных метраў. Акрамя выставачных залаў, інфраструктура музея ўключае некалькі кінатэатраў, навучальныя студыі, бібліятэку, а таксама пункты грамадскага харчавання.

Фонд музея налічвае каля 40 тысяч аб’ектаў, з якіх для стартавых экспазіцый адабрана больш за 1200 прадметаў. Асобнае месца ў структуры музея зойме выстава «Зорныя войны ў руху» («Star Wars in Motion»), прысвечаная візуальнай гісторыі першых шасці фільмаў сагі «Зорныя войны».

З пляцоўкі перад Музеем наведвальнікаў сустракае арыгінальны знішчальнік N-1 Starfighter, які выкарыстоўваўся падчас здымак фільма «Зорныя войны. Эпізод I: Схаваная пагроза». Фота: lucasmuseum / instagram

Сярод экспанатаў будуць прадстаўлены арыгінальныя касцюмы, дэкарацыі і тэхнічныя мадэлі, у тым ліку лэндспідэр Люка Скайуокера і першы фізічны прататып колавага матацыкла генерала Грывуса. Разам з тым, значная частка фондаў прысвечана класічнаму мастацтву і ілюстрацыі: у інаўгурацыйных выставах будуць прадстаўлены працы такіх майстроў, як Норман Рокуэл, Фрэнк Фразэта і Максфілд Пэрыш.

Экспазіцыі будуць паказваць, як змяняліся спосабы апавядання гісторый праз візуальныя вобразы — ад старажытных скульптур і рэнесанснага жывапісу да фатаграфіі, коміксаў і сучаснага кіно. Асобныя выставы будуць прысвечаны тэмам сям'і, супольнасці, працы, палітыкі і прыгод. Адкрыццё музея запланавана на 22 верасня 2026 года.

Каментары1

  • даў жару
    07.06.2026
    Ну амаль новая рэлігія.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць