Грамадства33

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку

«Пачнем з таго, што заапарк знаходзіцца ў падвале. А ўнутры жывёлы ляжаць на халоднай, голай плітцы. І няма ніводнага зацішнага куточка, дзе звяры маглі б схавацца хоць на кароткі час ад святла, шуму, назойлівых наведнікаў. Вядома, інакш грошай заробяць менш», — абураюцца жыхары Полацка, у якім цяпер спыніўся кантактны заапарк «Звераполіс».

Скрыншоты відэа з тыктоку

Настаўніца Юлія Перапеч запісала падрабязны агляд на заапарк, які будзе працаваць у іх горадзе да 21 чэрвеня.

@perepech_

♬ оригинальный звук - perepech_

Акрамя дрэнных умоваў утрымання, дзяўчына адзначае, што жывёлаў бескантрольна частуюць каларыйнымі салодкімі прысмакамі. Яноту, напрыклад, даюць мармелад, бо «ён яго любіць».

«Жахліва, што большасць полацкіх блогераў пабеглі рэкламаваць гэты кантактны заапарк. Атрымліваецца, грошы не пахнуць?» — звяртаецца з пытаннем Юлія.

На фота аўтарства Юліі Перапеч можна пабачыць, што жывёлы сапраўды размешчаныя ў клетках і амаль на голай падлозе

Кантактны заапарк «Звераполіс» працуе не першы год, ён гастралюе па Беларусі, змяняючы гарады і месцы для чарговай выставы. За 16‑18 рублёў наведнікам прапаноўваюць пагладзіць янота, лісу, паўліна, дзікабраза, вавёрку і розных рэптылій.

Адказвае за жывёл у ім мазырчанка Аксана, і праблем з іх утрыманнем яна сама не бачыць.

«Кармы ў нас сертыфікаваныя, звяры прышчэпленыя, агледжаныя лекарамі. Выкананыя ўсе ўмовы, якіх патрабуе РБ да выставаў», — адказвае яна крытыкам.

Дырэктарка заапарка Аксана. Фота з яе старонкі ў інстаграме

Чытачцы «Нашай Нівы» Аксана прапанавала з’ездзіць у калгас і паглядзець на ўмовы ўтрымання жывёл там. 

«І не дурыце мне галавы, інакш я вас заблакую», — была лаканічнай жанчына.

Каментары3

  • Вертухай
    08.06.2026
    Это они видать еще на Окрестина не побывали.
  • Імя
    08.06.2026
    Выглядае як канцлагер, але і не дзіва - у рускім свеце, да якога гаспадыня відавочна належыць, і людзей не шкадуюць, не тое што янотаў.
  • Ь
    08.06.2026
    У лукашэнкаўскіх турмах людзі знаходзяцца ў горшых умовах.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта28

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа2

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва42

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта28

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць