У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»
У фінальны адбор увайшлі сем твораў — кнігі, падкасты і аўтарскія медыяпраекты, што даследуюць беларускую памяць, мову, гісторыю і сучасны досвед праз літаратуру, рэпартаж, фальклор і візуальнае апавяданне, піша Беларускі ПЭН.

У кароткі спіс увайшлі:
Кнігі:
-
«І даўней так пелі: Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі» — Вольга Барышнікава (Skaryna Press, Лондан, 2025);
-
«Кола дня» — Аляксандра Турава (2025, зашыфраваны ўдзел);
-
«Кровазварот» — Юлія Цімафеева (Янушкевіч, Варшава, 2025);
-
«Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» — Ганна Кандрацюк (выдавецтва Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, Беласток, 2025);
-
«Цені падмуркаў» — Milestone (2025, зашыфраваны ўдзел);
Артыкулы, падкасты, відэаблогі і іншае:
-
Падкаст «Літаратурныя зацемкі» — аўтар і вядоўца Сяргей Дубавец (2025);
-
Тэлевізійны праект «Сармацкі вус» — аўтар і вядоўца Цімафей Акудовіч.
Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1996 годзе. Традыцыйна яна ўручаецца за найлепшыя творы, якія служаць аднаўленню гістарычнай памяці і спрыяюць фармаванню і ўмацаванню беларускай ідэнтычнасці.
Імя лаўрэата або лаўрэаткі 2025 года будзе абвешчана асобна.
-
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
-
У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі
-
У Заслаўі над руінамі брамы XVI стагоддзя пабудуюць навес. Што вядома пра ўнікальны аб'ект і чаму прапанаваны праект — бессэнсоўны і шкодны
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары
Акудовіч круты