Свет88

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі

Але патрэбныя тлумачэнні гэтага статусу, бо пакуль гэта толькі на паперы.

Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

Кампанія SpaceX правяла найбуйнейшае ў гісторыі ЗША першаснае размяшчэнне акцый (IPO), усталяваўшы цану на ўзроўні 135 даляраў за акцыю — гэта зрабіла яе адной з самых дарагіх кампаній у свеце, піша Reuters.

SpaceX прыцягнула рэкордныя 75 млрд даляраў, прадаўшы 555,56 млн акцый. Рыначная вартасць SpaceX была ацэнена ў 1,77 трлн долараў, што таксама стала рэкордам для IPO, удакладняе агенцтва.

Па ацэнках Reuters і Forbes, доля Ілана Маска ў SpaceX цяпер каштуе каля 866 млрд даляраў. Улічваючы яго актывы ў Tesla і іншых кампаніях, яго стан перавышае 1,1 трлн даляраў — такім чынам, Маск становіцца першым трыльянерам у гісторыі.

Але Washington Post піша, што «як і амаль усё, што звязана з Маскам, яго статус трыльянера патрабуе тлумачэння». Газета ўдакладняе, што SpaceX дала яму пакеты акцый, якія прынясуць прыбытак толькі ў тым выпадку, калі Маск зможа давесці кошт кампаніі да беспрэцэдэнтных вышынь і калі SpaceX здолее стварыць калонію на Марсе.

Без уліку гэтых акцый стан Маска пакуль крыху не дацягвае да трыльёна даляраў.

Каментары8

  • чорная дзірка
    12.06.2026
    малы (мінімаліст), калі быў маленькі, казаў мне - мам, я хачу быць, як Маск - ён ходзіць у адных і тых жа джынсах і адным пінжаку
  • Алкаш
    12.06.2026
    Не спешите, цыплят по осени считают. Размещение ещё не о чем не говорит.
  • бабруйчанін
    12.06.2026
    У рэшт рэшт " бурбалкі" надзьмутыя дзяржзамоўленнямі " палеты да марса" і ні толькі Ілона ....здзьмуюцца
    Будзе мульті міліяэнэрам а вось шэраговым " акцыянэрам- партнерам" Галубковым - Джонсанам пііі ц
    Зьедзе да Мілея там шмат магчымасцей эксперементаваць пакуль

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт2

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца2

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

Лондан доўга лічыўся сталіцай нажавых нападаў. Як гораду ўдалося збіць хвалю гвалту?12

Пасля самых дарагіх лекаў у свеце ў некалькіх дзяцей выявілі выпадкі раку1

Замест мэблевай фабрыкі ў Шклове зробяць завод металаканструкцый

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт2

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць