Свет1616

У Берліне расійскі апазіцыянер Ілля Яшын стварыў партыю ў выгнанні

На з’ездзе ў Берліне расійскія апазіцыянеры ў эміграцыі стварылі палітычную партыю «Мірная Расія».

Фота: «Дождь»

Яшын атрымаў 68 галасоў дэлегатаў. Яго саперніцы Вольга Падольская і Раксана Кісялёва набралі 40 і адзін голас адпаведна, піша The Moscow Times. 

З’езд доўжыўся два дні, на ім быў прыняты маніфест і статут партыі, вызначана яе структура кіравання і абраны кіруючыя органы.

Намеснікамі старшыні сталі Алена Кацёначкіна, Канстанцін Косаў і Вольга Пракоп’ева. У цэнтральную палітраду ўвайшлі 25 чалавек.

Паводле слоў Яшына, новая палітычная сіла будуецца вакол трох ключавых прынцыпаў — міру, свабоды і справядлівасці.

«Наша задача — узяць уладу ў Расіі. Мы створаны за мяжой, але мы не эмігранцкая партыя», — заявіў ён.

Яшын дадаў, што, акрамя гэтага, партыя мае намер прадстаўляць інтарэсы антываенна настроеных суайчыннікаў на міжнароднай арэне.

Асноўнымі кірункамі працы «Мірнай Расіі» стануць «палітычная асвета ў інтэрнэце», падтрымка прыхільнікаў унутры краіны і развіццё кантактаў з заходнімі дзяржавамі.

Яшын таксама заявіў пра планы стварыць сетку палітычнага прадстаўніцтва за мяжой і дабівацца інтэграцыі членаў партыі ў парламенты еўрапейскіх краін у якасці экспертаў і кансультантаў.

Пры гэтым ужо на этапе стварэння ў «Мірнай Расіі» праявіліся ўнутраныя нязгоды. Яшына абвінавацілі ў спробе сканцэнтраваць уладу вакол сябе і найбліжэйшага атачэння. 

Рэгістраваць партыю ў Расіі пакуль не плануецца. Паводле слоў Яшына, у цяперашніх умовах гэта бессэнсоўна, паколькі Крэмль не дапусціць з’яўлення ў краіне легальнай незалежнай палітычнай сілы, «якая ставіць задачу прыйсці да ўлады».

Каментары16

  • ў імперскіх межах гэта немагчыма
    14.06.2026
    «Мірная pасeя»
    партыя ружовых поні, джучы улус НІКОЛІ НЕ БЫЎ ПАКОЙНЫ, ў імперскіх межах гэта немагчыма
  • Filipp
    14.06.2026
    "«Наша задача — узяць уладу ў Расіі. Мы створаны за мяжой, але мы не эмігранцкая партыя», — заявіў ён."©
    Няўжо плануюць браць уладу дыстанцыйна, з-за мяжы?)
  • Абу
    14.06.2026
    Забаўна, што ў еўрапейскіх парламентах яны адразу хочуць быць экспертамі і кансультантамі. Хай, мо, паспрабуюць пачаць з украінскай Рады :)

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць