Здарэнні

У Пастаўскім раёне 17‑гадовага кіроўцу затрымлівалі са стральбой

У Пастаўскім раёне супрацоўнікі ДАІ прымянілі службовую зброю падчас затрымання непаўналетняга кіроўцы, які спрабаваў уцячы ад пагоні, паведаміла прэс-служба МУС.

Скрыншот з відэа

Інцыдэнт адбыўся на аўтамабільнай дарозе Р-27 «Браслаў — Паставы — Мядзел». Інспектары ДАІ заўважылі аўтамабіль Fiat і падалі кіроўцу сігнал аб неабходнасці спыніцца. Аднак той праігнараваў патрабаванне і працягнуў рух.

Пачаўся пераслед. Паводле інфармацыі ДАІ, кіроўца неаднаразова атрымліваў патрабаванні спыніцца, але не рэагаваў на іх і працягваў спробу схавацца. На відэазапісе з месца падзей чуваць, як адзін з інспектараў папярэджвае: «Спыняемся, зараз буду страляць па колах», аднак аўтамабіль працягнуў рух.

Паколькі паводзіны кіроўцы, паводле ацэнкі міліцыі, стваралі пагрозу для іншых удзельнікаў дарожнага руху, супрацоўнікі ДАІ прынялі рашэнне выкарыстаць табельную зброю і адкрылі агонь па колах машыны.

Пасля спынення аўтамабіля высветлілася, што за рулём знаходзіўся 17‑гадовы мясцовы жыхар, які не меў права кіраваць транспартным сродкам. У салоне таксама быў ягоны аднагодак, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

У дачыненні да непаўналетняга кіроўцы склалі сем адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за непадпарадкаванне патрабаванню супрацоўнікаў міліцыі. Сабраныя матэрыялы перадалі ў камісію па справах непаўналетніх.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча10

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Страціў сына ў пажары і знік сам». Шукаюць беларуса, які знік амаль 40 гадоў таму3

Трамп заявіў еўрапейскім лідарам і Зяленскаму, што Пуцін імкнецца да міру6

Самая вядомая бегемоціха свету Фіёна памерла, з'еўшы вязаную шапку1

Расія нанесла новы масіраваны ракетны ўдар, у Кіеве пашкоджаныя тры масты1

Каля Канарскіх астравоў навукоўцы скідаюць у мора будаўнічае смецце. Навошта?

Бульбяная вайна паміж ЗША і Японіяй доўжыцца ўжо 76 гадоў. Чаму японцы не здаюцца?5

Еўропа створыць касмічны апарат для прыбірання смецця на арбіце

«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні1

У Беларусі ўзрасла колькасць забойстваў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча10

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць