Грамадства3030

Ціханоўская пра ўдар па аўтобусе з беларускімі дзецьмі: Не рызыкуйце жыццём — не едзьце ў Расію, якая вядзе злачынную і несправядлівую вайну

Лідарка беларускіх дэмсіл пракаментавала ў сваім тэлеграм-канале ўдар беспілотнікам па аўтобусе з беларускімі юнымі футбалістамі ў Бранскай вобласці.

Фота: губернатар Бранскай вобласці Ягор Кавальчук

«Маё сэрца з усімі пацярпелымі і іх роднымі, Дзеці і дарослыя, што былі побач з імі, — нявінныя ахвяры. Гэтую вайну распачала Расія. Яна — агрэсар, і менавіта яна нясе галоўную адказнасць за кожную смерць і кожнае раненне, звязаныя з гэтай вайной. Але вінаватыя і тыя прадстаўнікі дзяржавы, хто безадказна адправіў дзяцей праз прыгранічную зону ваенных дзеянняў», — паведаміла яна.

Па словах Ціханоўскай, гэта не «выпадковасць», а канкрэтнае рашэнне канкрэтных людзей пры ўладзе, якія абыякава аднесліся да таго, як дзеці патрапяць на адпачынак.

«І вінаватая беларуская дзяржаўная прапаганда, якая гадамі замоўчвае праўду пра вайну і саўдзел у ёй рэжыму Лукашэнкі, каб стварыць фэйкавую карцінку «мірнага неба» і бяспекі. Я заклікаю вас: беражыце сябе і сваіх блізкіх. Не рызыкуйце жыццём — не едзьце ў Расію, якая вядзе злачынную і несправядлівую вайну. Бяспека надыдзе толькі тады, калі Расія спыніць гэтую вайну», — сказала Святлана Ціханоўская.

Дрон прыляцеў сёння ў аўтобус каманды ДЮСШ №2 Рэчыцы, якую павезлі на адпачынак у Геленджык у Краснадарскім краі Расіі. 

Паводле паведамлення кіраўніка Бранскай вобласці Ягора Кавальчука, у аўтобусе ехала дзіцячая футбольная каманда.

У выніку выбуху загінула жонка трэнера Рэчыцкай ДЮСШ, якая суправаджала дзяцей.

Мясцовыя ўлады заяўляюць, што ўсіх пацярпелых аператыўна даставілі ў бальніцу, дзе медыкі аказваюць ім неабходную дапамогу. Пра стан параненых дзяцей пакуль не вядома. 

Каментары30

  • Indrid Cold
    17.06.2026
    Дадам толькі, што ў нармальнай краіне гэта было бы нагодай для нацыянальнага траўру.
    Але лукашысты зробяць від што нічога не адбылося, яшчэ і звольняць трэнера за прагул пасмяротна.
  • Filipp
    17.06.2026
    "Ціханоўская пра ўдар па аўтобусе з беларускімі дзецьмі: Не рызыкуйце жыццём — не едзьце ў Расію, якая вядзе злачынную і несправядлівую вайну"©
    Пераклад: Жанчыны не рызыкуйце стаць ахвярай гвалту - не хадзіце ноччу па цёмным вуліцам!
  • Just
    17.06.2026
    Нечага рабіць га Масковіі. Нечага туды вазіць дзяцей. Нечага туды ездзіць нават на экскурсіі. Нечага туды соўгацца нааат на працу ці на нейкую вучобу.
    Масковія небяспечная краіна.
    Масковія вядзе злачынную вайну супраць суседкі Украіны.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць