Грамадства11

Не пусцілі ў Грузію з-за паездкі ў Абхазію — беларус адсудзіў грошы ў турфірмы

Жыхар Гомеля праз суд дамогся вяртання грошай за тур у Грузію пасля таго, як яму адмовілі ва ўездзе ў краіну.

Фота: vecteezy.com

Як вынікае з матэрыялаў справы, у верасні 2025 года мужчына набыў аўтобусны тур у Грузію. Аднак на мяжы грузінскія пагранічнікі адмовілі яму ва ўездзе. Прычынай магла стаць ранейшая паездка ў Абхазію, піша abw.by.

Суд устанавіў, што яшчэ да заключэння дагавора турыст удакладняў у прадстаўніка турфірмы, ці не ўзнікнуць праблемы пры перасячэнні мяжы, паколькі раней ён наведваў Абхазію.

У адказ яму паведамілі, што калі ён сам не распавядзе пра гэтую паездку, то «ніхто пра гэта не даведаецца». Прадстаўнік турфірмы ў судзе сцвярджала: раней у туры па Грузіі ездзілі турысты, якія наведвалі Абхазію, аднак ім не забаранялі ўезд пагранічныя службы Грузіі.

Пасля адмовы ва ўездзе мужчына запатрабаваў скасаваць дагавор і вярнуць грошы, аднак турфірма адмовілася задаволіць прэтэнзіі.

Суд прыйшоў да высновы, што тураператар не прадаставіў кліенту дакладную інфармацыю пра асаблівасці ўезду ў Грузію і тым самым парушыў патрабаванні заканадаўства аб турызме і абароне правоў спажыўцоў.

У выніку дагавор аказання турыстычных паслуг быў скасаваны. З турфірмы спагналі:

  • кошт туру ў памеры 1568,86 рубля;
  • транспартныя выдаткі на вяртанне дадому ў суме 401,67 рубля;
  • кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 400 рублёў.

Акрамя таго, суд прызначыў штраф у памеры 1368,86 рубля за парушэнне правоў спажыўца.

Турфірма падала апеляцыю, але Гомельскі абласны суд пакінуў рашэнне без змен. Яно ўступіла ў законную сілу.

Каментары1

  • Страшыдла
    23.06.2026
    Лепей бы адсудзіў сабе трохі глуздоў, такія рэчы як не наведваць сумнеўныя часова акупаваныя кавалкі чуужых тэрыторый самастойна разумець трэба.

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць