Аператара А1 збіраюцца пакараць за прымусовы перавод карыстальнікаў на больш дарагі тарыф
Вярхоўны Суд падтрымаў рашэнне Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і прызнаў мабільнага аператара А1 вінаватым у злоўжыванні сваім становішчам на рынку.
Гісторыя пачалася мінулым летам, калі кампанія закрыла з 1 чэрвеня 2025 года папулярныя тарыфы «Без Ліміту» і «Без Ліміту 2.0», а карыстальнікаў прымусова перавяла на больш дарагі тарыф «Драйв Анлім».
Антыманапольнае ведамства палічыла такія дзеянні незаконным навязваннем паслуг, з чым А1 не пагадзіўся і паспрабаваў абскардзіць вердыкт у вышэйшай судовай інстанцыі.
Аднак судовая калегія па эканамічных справах стала на бок МАРГ і адмовіла аператару. Цяпер кампаніі А1 пагражае гіганцкі штраф, які можа скласці да дзесяці працэнтаў ад гадавой выручкі кампаніі на гэтым рынку.
У мабільнага аператара яшчэ застаецца магчымасць падаць апеляцыю.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары