Вайна1515

Зяленскаму далажылі пра разбудову вайсковай інфраструктуры ў Беларусі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра даклад яму, зроблены выканаўцам абавязкаў кіраўніка Службы знешняй разведкі Украіны Алегам Лугаўскім. Сярод іншага нямала месца ў ім было прысвечана і беларускай праблематыцы.

Уладзімір Зяленскі і Алег Лугаўскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Асобна Алег Лугаўскі далажыў пра рэалізацыю пад відавочным расійскім уплывам у Беларусі мер па падрыхтоўцы да патэнцыйнага пашырэння агрэсіі супраць Украіны.

Уздоўж нашай дзяржаўнай граніцы ў Беларусі завяршаецца будаўніцтва інфраструктуры дарог і баз захоўвання боепрыпасаў ды паліўна-змазачных матэрыялаў, якія не маюць ніякага іншага сэнсу, акрамя вайсковага. Гэта прыгранічныя кірункі Кобрын — Ковель, Іванава — Маневічы, Лунінец — Сарны, Рэчыца — Корасцень і Гомель — Чарнігаў. Ведаем, што ў расійскіх дакументах гэта апісваецца менавіта ў кантэксце задач так званай «СВА».

Беларусь атрымала ад Украіны неабходныя сігналы адносна такой дзейнасці, а таксама і адносна ўсіх іншых фарматаў яе калабарацыі з Расіяй у інтарэсах зацягвання і маштабавання вайны. Беларусь ведае, якія крокі патрэбны з яе боку для міру.

Разбудова прыгранічнай інфраструктуры агрэсіі з боку Беларусі павінна быць спынена. Крокі, накіраваныя на дээскалацыю і мір, павінны быць зробленыя менавіта беларускім бокам», — напісаў Уладзімір Зяленскі.

Каментары15

  • ололо
    25.06.2026
    ахаха, мост праз Сож у Ветцы - гэта вельмі небяспечна. Асабліва той стары, што ледзь трымаецца
  • А
    25.06.2026
    Спадзяюся журналісты возьмуць каментар у вайсковага эксперта, але выглядае прыцягнутым за вушы ўсё гэта.
  • Да чагосцi iдзе
    25.06.2026
    Зяленскi шукае Casus belli... як яшчэ пракаментаваць ультыматум прыпынiць рэканструкцыю маста ў Брэсце праз Мухавец да Варшаўскага шасэ

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне расследуюць справу злачыннай арганізацыі з удзелам дэпутатаў і высокапастаўленых асоб адміністрацыі прэзідэнта5

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі11

«Як беларус, бульбу вырошчваю». Як жыве Віталь Тысеў, які перажыў аперацыю на хрыбетніку2

Мядзведзь напаў на намётавы гарадок з турыстамі на Алтаі і разарваў дзяўчыну8

Telegram падаў заяўку на рэгістрацыю новага дамена .gram4

Міністр адукацыі: Рэпетытараў не ўспрымаю ад слова «зусім»34

Беларус абакраў расійскага вайскоўца1

35 гадоў таму ў СССР адбыўся путч. Як адрэагавалі беларусы?5

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ніжагародскую і Тульскую вобласці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць