Грамадства1010

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс

У ідэале арганізатары петыцыі за бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі хацелі б сабраць 12 тысяч подпісаў. Столькі воінаў з беларускіх тэрыторый удзельнічалі ў бітве, піша Радыё Свабода.

Петыцыя з просьбай усталяваць на Грунвальдскім полі флагшток з бел-чырвона-белым сцягам за тыдзень сабрала 823 подпісы. Сярод вядомых падпісантаў — Алесь Лагвінец, Юры Губарэвіч, Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Ігар Барысаў.

В.а. старшыні Партыі БНФ Юры Меляшкевіч, які пазначаны як ініцыятар петыцыі, расказаў Свабодзе, што ідэя кампаніі належала Алесю Лагвінцу, які першым звярнуў увагу на адсутнасць бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі на сталай аснове.

«Музейная прастора Грунвальдскага поля развіваецца. Там спачатку прысутнічалі сцягі Польшчы, пасля Літвы. У нейкі момант дадаўся сцяг Украіны. Для завяршэння контуру дзяржаўных суб’ектаў, якія беспасярэдне ўдзельнічалі ў перамозе, вядома, беларускі сцяг павінен там быць», — каментуе суразмоўца.

Са словаў Меляшкевіча, у першы дзень збор подпісаў ішоў добра, бо людзі дзяліліся ім у сацыяльных сетках. Аднак ужо на другі дзень Facebook забараніў распаўсюджваць гэтую петыцыю, і збор запаволіўся.

«Мне даслалі інфармацыйны допіс, што я нейкім чынам парушыў палітыку Facebook — штосьці звязанае са спамам ці зборам прыватнай інфармацыі. І Facebook выдаліў спасылкі, расшараныя ў сацыяльных сетках. Некаторыя людзі нават пацярпелі, ім часткова абмежавалі функцыянал Facebook», — расказвае Юры.

Ініцыятары петыцыі хацелі б сабраць 10—12 тысяч подпісаў да 15 ліпеня, калі будзе адзначацца 616‑я гадавіна Грунвальдскай бітвы.

«Дванаццаць тысяч — гэта сімвалічная лічба, бо яна адпавядае той колькасці воінаў, якія, з пункту гледжання цяперашняй навукі, з тэрыторыі Беларусі ўдзельнічалі ў славутай бітве», — тлумачыць Меляшкевіч.

Юры Меляшкевіч

Юры кажа, што цяпер збор подпісаў запаволіўся. Таму ён хоча правесці грамадскую кампанію за нацыянальны сцяг на Грунвальдскім полі з дапамогай палітычных і грамадскіх арганізацый і дзеячаў. Разлічвае таксама на пашырэнне петыцыі ў Telegram, на іншых дасяжных сацыяльных каналах і ў медыя.

«Мы звярнуліся да нашых польскіх партнёраў, у тым ліку дзякуючы Анатолю Лябедзьку, які гэтае пытанне падымаў у Бруселі», — паведаміў суразмоўца.

Рашэнне аб мачце з бел-чырвона-белым сцягам на месцы падзеі павінна прыняць кіраўніцтва музея бітвы пад Грунвальдам.

«Думаю, што тут можа быць залучаная адміністрацыя адпаведнай гміны, павета, а нават і ваяводства», — дадае Юры.

Перамовы наўпрост з музеем плануюць весці, калі збярэцца прынамсі 1—2 тысячы подпісаў.

«Я спадзяюся на разуменне. У нас даволі даўняя гісторыя адносінаў з польскімі культурніцкімі ініцыятывамі, установамі. Я спакойна стаўлюся да гэтых перамоваў і пазітыўна гляджу наперад», — кажа Меляшкевіч.

Каментары10

  • Падпісау́ся і я
    26.06.2026
    ✓
    Пашырым допіс
  • Жвір
    26.06.2026
    А чаму ўвогуле трэба зьбіраць тыя подпісы ? Хіба ўкраінцы, або палякі з ліетувісамі, іх зьбіралі ? Я лічу, што ня трэба зьбіраць подпісы. Няхай адсутнасьць бел-чырвона-белага сьцяга, ляжыць ганьбай на ўсіх там прысутных агулам, і асобна на тых, хто прыняў рашэньне не ўздымаць наш сьцяг.
  • А потым
    26.06.2026
    Тыя подпісы апынуцца ў КГБ. Навошта ў некага нечага пытацца? Бярыце сцягі і на поле. Няхай паспрабуюць выгнаць

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць