Усяго патроху3434

Беларуска не паверыла інтэрнэту і пацягнулася ў Крым

Жанчына паехала на акупаваны паўвостраў з Беларусі на машыне і ўжо каторы дзень не можа зразумець, чаму ў каментарах цэлая хваля хэйту. А што бензін па 5 даляраў за літр, то не страшна.

Скрыншоты відэа: glambockaya_liudmila / Instagram

«Упэўнена, што там усё добра»

Людміла Гламбоцкая — маркетолаг і коўч з Мінска. Пару дзён таму яна вырашыла паехаць у Крым.

«Пакуль усе вакол панікуюць і абмяркоўваюць, ці варта цяпер наогул ехаць у Крым, мы проста загрузілі рэчы ў машыну», — распавядае жанчына ў роліку ў інстаграме.

Гэтую паездку яна называе выдатным спосабам адключыць увесь знешні шум, выдыхнуць і сканцэнтравацца на працы.

«Пакуль адны сумняюцца і чакаюць ідэальнага моманту, мы ўжо з Наташай (так завуць спадарожніцу блогеркі. — НН) у дарозе і ўжо працуем», — дадае яна.

Наступны ролік жанчына запісала за 40 кіламетраў ад Крымскага моста. Яна кажа, што не верыць таму, што пішуць у інтэрнэце пра цяжкую сітуацыю ў Крыме.

«І хоць мае родныя і блізкія вельмі хвалююцца, я ўпэўнена, што там усё добра».

Гэтае відэа заляцела на шырокую аўдыторыю і набрала каля 180 тысяч праглядаў. Аўтарка роліку ў шоку ад каментароў (іх больш за 500).

Адзін з каментатараў напісаў наступнае: «Падобна, гэтая цётка больш верыць тэлевізару. Бо Салаўёў не падманвае».

«Вось гэта цікаўнасць — праехаць 1500 кіламетраў, каб даведацца праўду», — іранізуе іншы.

У каментах адгукнуліся і самі крымчане: «У Крыме няма бензіну, я жыву тут, і мне няма сэнсу вам хлусіць», «Чакаем наступны допіс. Мы-та, крымчане, ведаем, як у нас».

Таксама Людміле параілі не забыць выкласці ролік з праўдай аб тым, як яна перастала верыць тэлевізару.

«Я заўжды верыла, што ўсе людзі хочуць міра і дабрыні, але чытаючы каментары пад рылс, не толькі ад мужчын, але і жанчын, я ў шоку», — адрэагавала Людміла.

«Калі б не гэтыя каментары і не трывожныя ролікі, якія мне панічна скідвалі блізкія, я б наогул не зразумела, што тут ёсць пра што хвалявацца: у гарадах абсалютна звычайнае жыццё, знайсці месца для паркоўкі — той яшчэ квэст.

Усё занята, поўна машын, людзі гуляюць», — расказвае Людміла ўжо з Крыма.

Скрыншоты відэа: glambockaya_liudmila / Instagram

Літр бензіну па $5

Пасля Людміла ўсё ж закранае тэму з дэфіцытам паліва.

«Так, ёсць свае асаблівасці, напрыклад, бензін. Да [Крымскага] моста яго поўна, без праблем, а вось далей за мостам — дэфіцыт.

На месцы яго прадаюць ледзь не па 400 рублёў за літр (гэта больш за 14 беларускіх рублёў, ці амаль 5 даляраў. — НН), на зваротным шляху з Крыма — велізарная чарга, і я падазраю, што гэта акурат тыя, хто займаецца перапродажам паліва», — прыходзіць да высновы жанчына.

Але ў астатнім ёй усё падабаецца.

«А інтэрнэт хай застаецца інтэрнэтам. Давайце быць дабрэйшымі адно да аднаго».

Каментары34

  • чакаем наступнага рылсу
    26.06.2026
    "тут так было хорошо, я не хочу уезжать"
  • Ёсік
    26.06.2026
    Чаму груздзевых з сабой не ўзяла?
  • Выдатна
    26.06.2026
    Здымкі ўжо ва ўкраінскай баўе. Коуч візы ў ЕЗ не атрымае ўжо. Ніколі.

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе6

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе6

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць