Грамадства99

МТС змяняе лагатып

У МТС зменяцца слоган і элементы фірмовага стылю. Заўтра будзе 24 гады, як кампанія працуе на беларускім рынку.

«27 чэрвеня МТС спаўняецца 24 гады. Амаль чвэрць стагоддзя працы на рынку даказваюць: тэхналогіі існуюць, каб служыць людзям і раскрываць чалавечы патэнцыял. Сёння кампанія робіць наступны крок, прадстаўляючы абноўлены брэнд. Гэта адказ на свет, які змяніўся, дзе лічбавыя рашэнні пранікаюць у кожны аспект жыцця. Мы ўжо даўно выйшлі за рамкі «аператара сувязі» і імкнёмся быць архітэктарамі новых магчымасцей, дапамагаючы людзям і бізнесу ставіць амбіцыйныя мэты і дасягаць іх. Як і раней, наша галоўная каштоўнасць — гэта кліенты, для якіх мы набліжаем будучыню кожны дзень», — сказаў генеральны дырэктар кампаніі МТС Уладзімір Козыр.

МТС прэзентаваў таксама новы слоган «Набліжаючы будучыню».

Ён заснаваны на пераасэнсаванай місіі кампаніі: «Мы ператвараем тэхналогіі ў прадукты, з дапамогай якіх людзі і кампаніі могуць дасягнуць большага», — паведамляе прэс-служба.

Гэтую ідэю падтрымліваюць шэсць ключавых каштоўнасцей: адкрытасць, лідарства, надзейнасць, наватарства, кампетэнтнасць, натхненне.

Кампанія абнаўляе айдэнтыку, робячы яе больш сучаснай і дынамічнай. 27 чэрвеня легендарнаму сімвалу ў выглядзе «яйка» спаўняецца роўна 20 гадоў на беларускім рынку — ён застаецца.

Галоўным элементам візуальнага стылю становіцца гарызантальная адаптыўная паласа, у якую інтэгруецца белы лагатып МТС.

Таксама брэнд атрымаў новае адценне чырвонага — MTS Bright Red: больш насычаны і чысты тон з лёгкім ухілам у халодны спектр, які стварае адчуванне дынамікі і энергіі. 

Візуальныя змены будуць адбывацца паступова. У першую чаргу новая айдэнтыка з'явіцца ў лічбавых каналах і рэкламных камунікацыях МТС. У афлайн-прасторы новы стыль будзе ўкараняцца па меры натуральнага абнаўлення салонаў сувязі.

Каментары9

  • OO
    26.06.2026
    Cделают два яйца? Хе, предвкушаю следующий ребрендинг.
  • .
    26.06.2026
    Лагатып МТС з яйкам быў "перапрацаваны" з твора мастака Віктара Маркаўца і паэта Алеся Разанава ў жанры этнамадэрн "Яйкаквадраты".
    Некалькі год ішлі перамовы, патэнтныя войны і суды. Па выніку Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь стаў на бок МТС.

    Рязанаў вядомы выдатны паэт, мясцовая аўдыторыя павінна ведаць.
    Маркавец памёр у 2013-м, Рязанаў у 2021-м. У МТС усё добра.

    З прэсрэлізу МТС: "27 июня легендарному символу в форме «яйца» исполняется ровно 20 лет на белорусском рынке — он остается."
  • Ooo
    26.06.2026
    Обсасывая прошлое

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць