Установы прадаюцца па жаданні ўласніка.

Чатыры ўстановы, якія працуюць пад брэндам Lidbeer у Мінску, выстаўлены на продаж. Аб’явы з’явіліся на сайце Realt, піша Office Life.
Так, бар на Зыбіцкай плошчай 70 «квадратаў» прадаюць за 450 тысяч рублёў. За ўстанову ўдвая больш па плошчы на вуліцы Якуба Коласа хочуць 210 тыс. рублёў, а за бар плошчай 46,5 кв. м на Інтэрнацыянальнай — 180 тыс. рублёў.
Самая дарагая ўстанова з выстаўленых на продаж знаходзіцца на Камсамольскай — амаль 163 «квадраты». За яе хочуць 660 тыс. рублёў. У апісанні аб’екта сказана, што прадаецца «высокадаходны бізнэс у гістарычным цэнтры Мінска».
Як высветліў Office Life, установы прадаюцца па жаданні ўласніка.
Праект сеткі бараў Lidbeer мае больш за 10 устаноў у Мінску. У снежні 2025‑га на вул. Рэвалюцыйнай адкрыўся рэстаран — музей піва. Гэта сумесны праект «Лідскага піва» і сеткі бараў Lidbeer.
Кампанія «Лідскае піва» ўваходзіць у фінскі холдынг Olvi Group. Раней гендырэктар «Лідскага піва» Аўдрыюс Мікшыс расказваў, што ў апошні год продажы кампаніі растуць у асноўным за кошт безалкагольнага сегмента.
-
У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці
-
Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом
-
«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары