Спорт77

Крышціяну Раналду не змог стрымаць слёз пасля вылету Партугаліі з чэмпіянату свету ФОТАФАКТ

Для мегазоркі сусветнага футболу гэта апошні мундыяль, і ў партугальца няма тытулу яго пераможцы.

Фота: Jessica Tobias / AP

Крышціяну Раналду не змог стрымаць слёз пасля вылету Партугаліі з чэмпіянату свету. 

Учора Партугалія прайграла ў 1/8 фіналу Іспаніі з лікам 0:1 і пакідае мундыяль.

41‑гадовы Крышціяну Раналду не змог стрымаць эмоцый пасля гульні.

Фота: Sam Hodde / AP

Раней Крыш казаў, што гэта будзе для яго апошні чэмпіянат свету: «Так, гэта будзе мой апошні чэмпіянат свету. Трэба атрымаць ад яго асалоду».

Фота: Jessica Tobias / AP

Пасля гульні Крышціяну цёпла павітаўся з Ламінам Ямалем, якому ў панядзелак споўніцца 19, а ён ужо чэмпіён Еўропы.

Учора пасля 1/8 фіналу ён сказаў: «Я не прымаю рашэнняў згарача і не хачу пераносіць увагу з таго, што каманда зрабіла на гэтым чэмпіянаце свету, на нейкія мае асабістыя рашэнні»

Для Раналду гэты чэмпіянат свету стаў шостым у кар'еры. За гэты час форвард правёў 27 матчаў на сусветных першынствах, забіў 11 галоў і аддаў дзве галявыя перадачы, аднак так і не здолеў заваяваць трафей. Але ў яго ёсць тытул чэмпіёна Еўропы (2016).

Каментары7

  • Т22
    07.07.2026
    Ён павінен быў плакаць пасля гульні з Харватыяй. Але там судзі выратавалі яго і несправядліва засудзілі Харватыю якая заслужыла перамогу над Партугаліяй.
  • Ну
    07.07.2026
    Чувак, паглядзі на фота людзей (дзяцей, перш за ўсё!), забітых хаця б за апошні месяц ува Украіне! Плача ён, што без цацкі застаўся...
  • Vcr 352
    07.07.2026
    Чаго плача? Не на карову ж гулялі.

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць