Грамадства1111

У Беларусі маркетплэйсам забаранілі паказваць пакупнікам фалаімітатары і іншыя тавары для дарослых

Цяпер набыццё цацак катэгорыі 18+ ператварылася ў сапраўдны квэст. «Выйлдберыс» і «Азон» перасталі паказваць пакупнікам інтымныя тавары. Зняць блюр немагчыма нават калі пазначыць свой узрост.

Скрыншот: сацсеткі

Беларусы здзіўлены: буйнейшыя маркетплэйсы пачалі хаваць сэкс-тавары. На «Азоне» зняць блюр увогуле немагчыма, «Вайлдберыс» пакуль дае магчымасць пабачыць цацкі для дарослых, але толькі тым, хто яшчэ не абнавіў дадатак.

Абураныя людзі ўжо паспелі звярнуцца па каментар да маркет-плэйсаў. Ім адказалі, што па беларускім законе забаронена паказваць тавары сэксуальнага прызначэння. Абмежаванні распаўсюджваюцца толькі для карыстальнікаў з Беларусі і зняць іх не атрымаецца, нават калі пазначыць свой узрост.

Сапраўды, летась у правілы продажу тавараў пры ажыццяўленні дыстанцыйнага гандлю ўнеслі змяненні (пастанова ўрада ад 16.05.2025 № 268). Там з'явіўся пункт, згодна з якім прадстаўленне пакупніку інфармацыі аб прадукцыі сэксуальнага прызначэння дапускаецца толькі з указаннем тэкставых звестак аб тавары без дэманстрацыі якіх-небудзь графічных выяў і малюнкаў.

Але ж вынаходлівыя беларусы ўжо прыдумалі, як абысці забарону: калі пазначыць пункт вывазу ў некім расійскім горадзе, усе сэкс-тавары можна спакойна паглядзець.

Каментары11

  • Правильно
    09.07.2026
    Йух белорусам может показывать только правительство!
  • Урад
    09.07.2026
    ) ( вам, а не фалаімітатары, паважаныя суайчыннікі!
  • Анон
    09.07.2026
    В Советской Белоруссии секса нет!

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць