Усяго патроху77

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію

Расліна найбольш вядомая дзякуючы сваёй незвычайнай здольнасці ўздзейнічаць на катоў.

Кацямятка (Nepeta cataria). Фота: Wikimedia Commons

Ласьён на аснове алею кацямяткі (яе яшчэ называюць кашэчай мятай або часам, памылкова, мелісай, малісай) падчас выпрабаванняў ва Угандзе паказаў такую ж эфектыўнасць, як і дыэтылталуамід (ДЭТА), які лічыцца залатым стандартам сярод сродкаў ад камароў і кляшчоў. Даследчыкі спадзяюцца, што танная мясцовая альтэрнатыва дапаможа ў барацьбе з малярыяй у рэгіёнах, дзе дарагія прэпараты недаступныя.

Кацямятка (Nepeta cataria) — від кветкавых раслін сямейства ясноткавых вышынёй ад 35 да 100 сантыметраў. Яна расце на вялікіх тэрыторыях Еўропы і Азіі, а таксама натуралізавалася ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы і Новай Зеландыі.

Кацямятка каціная найбольш вядомая дзякуючы сваёй незвычайнай здольнасці ўздзейнічаць на катоў: многія жывёлы пасля кантакту з раслінай пачынаюць церціся аб яе, катацца па зямлі і паводзіць сябе гулліва. Такі эфект выклікае непеталактон — натуральнае рэчыва, якое змяшчаецца ў расліне. Аднак, як паказалі папярэднія назіранні, для людзей гэтае злучэнне можа быць карысным зусім з іншай прычыны: яно здольнае адпужваць насякомых, у тым ліку камароў.

Навукоўцы з Кардыфскага ўніверсітэта і іх калегі з Уганды праверылі, ці можна выкарыстаць алей кацямяткі кацінай для стварэння таннага і эфектыўнага сродку ад камароў. Вынікі сваёй працы, як піша The Guardian, яны прэзентавалі на канферэнцыі Таварыства эксперыментальнай біялогіі ў Фларэнцыі.

Спачатку даследчыкі пацвердзілі ў лабараторных умовах, што алей кацямяткі сапраўды адпужвае камароў. Пасля гэтага яны арганізавалі палявыя выпрабаванні ва ўсходняй Угандзе. Добраахвотнікі наносілі на ногі розныя сродкі, а навукоўцы падлічвалі, колькі камароў садзілася на скуру цягам вечара.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Частка ўдзельнікаў карысталася ласьёнам з 15% ДЭТА (DEET, дыэтылталуамід). Менавіта такая канцэнтрацыя найбольш шырока прадстаўлена ў камерцыйных рэпелентах ва Угандзе.

Іншыя атрымалі ласьёны з 2% або 6% алею кацямяткі кацінай, а кантрольная група — плацэба.

Высветлілася, што ласьён з 6% алею кацямяткі кацінай абараняў ад укусаў гэтак жа эфектыўна, як і сродак з ДЭТА. Версія з 2% алею таксама добра працавала, хоць і крыху саступала двум іншым варыянтам.

Паводле кіраўніка даследавання, выкладчыка Кардыфскага ўніверсітэта Саймана Скофілда, галоўная перавага новага сродку — яго даступнасць. Для многіх дробных фермераў у сельскіх раёнах Уганды камерцыйныя рэпеленты занадта дарагія, таму яны часта наогул не выкарыстоўваюць абарону ад камароў.

Даследаванне паказала, што вытворчасць ласьёну можна арганізаваць на мясцовым узроўні.

Сам Скофілд таксама з гумарам прызнаў, што даследчыкі не правяралі, ці будзе пах новага ласьёну прыцягваць катоў. 

Пошук новых сродкаў барацьбы з камарамі застаецца вельмі актуальным. Паводле ацэнак, у 2024 годзе малярыяй заразіліся каля 282 мільёнаў чалавек, а памерлі 610 тысяч, пераважна маленькія дзеці ў краінах Афрыкі. Акрамя таго, спецыялісты ўсё часцей гавораць пра рост устойлівасці камароў да інсектыцыдаў і ўзбуджальнікаў хваробы — да супрацьмалярыйных прэпаратаў.

Каментары7

  • Wert
    22.07.2026
    В природе есть все и яды и противоядия. Только нам не преподают в школах об этом. Мы должны покупать ихнюю химию из остатков переработки нефти. Ведь не будут они ее выкидывать когда можно продать стаду недумающих
  • ой не могу
    22.07.2026
    Wert, так вы не покупайте, кто заставляет?
  • Wert
    22.07.2026
    ой не могу, так я и избегаю покупать. Спи спокойно, накупи главное химии для себя про запас, мою долю выкупи😁

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага44

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер6

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага44

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць