Ад рэдакцыі3030

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Падтрымка «Нашай Нівы» вырасла на 24%. Мы моцна цешымся такой ацэнкай нашай працы.

Налепка ў Беларусі. Фота з сацыяльных сетак

Так выйшла — не таго мы хацелі, але так ужо выйшла — што беларусы на сёння сталі «сеткавай нацыяй»: расцярушанай у свеце, якая сваю беларускасць і традыцыю захоўвае пераважна анлайн, бо ўнутры краіны «забаронена ўсё». І так будзе да таго часу, пакуль у Мінску не адбудуцца палітычныя перамены.

Для нас гонар, найвышэйшая ацэнка нашай працы, што «Нашай Ніве» беларусы Літвы пералічылі найбольш з усіх беларускіх СМІ — 19 023 еўра. Гэта на 24,4% больш, чым год таму.

З грамадскіх арганізацый столькі ж, колькі «Наша Ніва», сабраў яшчэ Беларускі музей імя Івана Луцкевіча — 19 320 еўра (найбольш з беларускіх ініцыятыў у Літве).

Але вынікі збору ў Літве (у Польшчы гэтыя даныя апрацоўваюцца даўжэй, стануць вядомыя пад восень) паказваюць таксама, як шмат грошай у беларусаў «валяецца пад нагамі». Гэта пытанне пары клікаў падчас падачы падатковых дэкларацый у Польшчы і Літве — пару клікаў, і ты пералічыў працэнт ад падаходнага таму, чыя праца табе важная. 

Гэтыя грошы могуць пайсці на беларускую справу, а інакш выкарыстаюць літоўская, польская дзяржава на свае патрэбы. Не забудзьце зрабіць гэтыя клікі і ў наступным годзе.

Пералічыце 1,2 або 1,5% падаходнага на беларускую справу. Інакш дзяржава скарыстае тыя грошы сама. І папрасіце вашых супрацоўнікаў зрабіць тое самае

Беларусам у краінах Вольнага свету нельга заставацца ў здранцвенні «толькі ж не варушыся, толькі ж не вытыркайся, толькі ж не звяртай на сябе ўвагі», якое ёсць натуральным спосабам самазахавання пры жыцці пад дыктатурай.

Каб застацца моцнай супольнасцю нават у перыяд вымушанай сеткавасці, каб захаваць СМІ, навуку, цэрквы, школкі, летнікі, фестывалі, палітычнае прадстаўніцтва, мусім выкарыстоўваць кожны даступны інструмент — у тым ліку і гэты працэнт ад падатковага. Гэта пара секундаў для кожнага — а супольнасць атрымлівае салідныя грошы.

Агулам то па Літве самая папулярная ініцыятыва — фонд дапамогі Украіне Mėlyna ir geltona («Жоўта-блакітны»), на яго людзі заданацілі найбольш — і беларусы, упэўнены, таксама.

І нагадваю заўсёднае: калі вам важна тое, што робіць «Наша Ніва», падтрымайце нас і праз Патрэон, праз Пэйпол, або перадаўшы Рэдакцыі іх любым іншым зручным для вас спосабам, праз тых рэдактараў і журналістаў «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста.

А яшчэ — падказвайце нам, на што звярнуць увагу, падказвайце, што нам трэба ведаць, падказвайце, у чым мы памыляемся, і перадавайце інфармацыю знутры Беларусі праз тэлеграм @nn_editor або на мэйл [email protected]. Або ў Сігнал ці іншым спосабам тым з рэдактараў і журналістаў «НН», якіх ведаеце асабіста.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары30

  • Віленчук
    09.07.2026
    З адного боку гэта выдатна. Зь іншага - гэта пакрыць месячны заробак ад сілы 9 супрацоўнікам.

    Рэд. Не, гэта не малая для нас сума, гэтага не мала. І не забывайце, што гэта толькі працэнт з Літвы. Яшчэ Польшча, а яшчэ іншыя крыніцы даходаў.

    [Зрэдагавана]
  • Трэнд
    09.07.2026
    Беларуская справа важная для украінцаў, палякаў, літоўцаў. Гэта інвестыцыя ў тое, што Беларусь пойдзе па мірнаму еўрапейскаму шляху. А не стане вечным філіялам мордара і плацдармам для нападаў.
  • Алексей
    09.07.2026
    Получается тысяча с копейками в месяц. Так оно на партнерках больше заработали бы. Впн не те же самые. А главное из РБ шли бы деньги при том органичным образом. Смотрите как блогеры Дудь, Варламов делают монетизации.

    Рэд. У Беларусі больш рэпрэсіўны рэжым, чым у Расіі, таму многае тое, што могуць рабіць Дудзь і г.д., мы рабіць не можам, каб не падстаўляць людзей, карыстальнікаў пад рэпрэсіі. Гэта датычыць і ВПНаў. Усё, што можна рабіць для нас бяспечна, мы просім: пералічвайце працэнт ад падаходнага, не адключайце рэкламы на сайце, данацьце праз Патрэон, дапамагайце тым журналістам, якіх ведаеце асабіста.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць