Гісторыя33

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва

На працягу 100 000 гадоў лёс аднаго з прадстаўнікоў ранняга Homo sapiens заставаўся загадкай. Цяпер міжнародная група навукоўцаў прыйшла да высновы, што мужчына стаў ахвярай наўмыснага нападу. Калі гэтая інтэрпрэтацыя правільная, гаворка ідзе пра самы старажытны выпадак гвалтоўнага нападу чалавека на чалавека.

Чэрап і ніжняя сківіца Кафзэха 25 — ранняга прадстаўніка Homo sapiens, парэшткі якога былі знойдзены ў пячоры Кафзэх на тэрыторыі сучаснага Ізраіля. Фота: cenieh.es

Выданне Live Science звяртае ўвагу на вынікі даследавання чэрапа чалавека разумнага, вядомага ў навуковых колах як Кафзэх 25 (Qafzeh 25). Ён быў пахаваны ў сярэднім палеаліце ў пячоры Кафзэх на тэрыторыі сучаснага Ізраіля.

Гэтая пячора ўжо даўно лічыцца адным з найважнейшых археалагічных помнікаў. Паміж прыкладна 145 і 92 тысячамі гадоў таму тут былі пахаваныя не менш за 27 чалавек — адны з самых ранніх вядомых прадстаўнікоў Homo sapiens, якія жылі за межамі Афрыкі. Гэтыя пахаванні археолагі даследавалі яшчэ ў сярэдзіне ХХ стагоддзя, а ў двух шкілетаў раней ужо выявілі сляды траўм галавы, нанесеных тупым прадметам.

Цяпер навукоўцы з дапамогай мікраскапіі і камп'ютарнай мікратамаграфіі паўторна вывучылі чэрап і ніжнюю сківіцу аднаго з пахаваных. Яны выявілі парэз, які праходзіць праз левую частку ніжняй сківіцы, закранае адзін з малых карэнных зубоў і частку верхняй сківіцы.

Костка паспела зрасціся, таму даследчыкі прыйшлі да высновы, што мужчына пражыў пасля ранення яшчэ даволі працяглы час.

Фрагмент ніжняй сківіцы Кафзэха 25. На ёй відаць парэз, які, на думку навукоўцаў, быў нанесены вострай каменнай прыладай каля 100 тысяч гадоў таму. Фота: cenieh.es

Пакуль немагчыма дакладна сказаць, якой менавіта прыладай быў нанесены ўдар. Аднак падчас раскопак у Кафзэху знаходзілі крамянёвыя скрабкі і вострыя наканечнікі, якія маглі выкарыстоўвацца як наканечнікі дзідаў.

Аўтары даследавання адзначаюць, што ў шкілетах людзей сярэдняга палеаліту вельмі рэдка знаходзяць сляды раненняў, нанесеных вострай зброяй. Частку з іх можна было б растлумачыць няшчаснымі выпадкамі на паляванні. Аднак размяшчэнне гэтага пашкоджання сведчыць хутчэй пра наўмысны напад.

Парэз знаходзіцца на левай палове твару. Паводле сучасных судова-медыцынскіх даследаванняў, менавіта такія траўмы часцей за ўсё атрымліваюць ахвяры нападаў твар у твар, паколькі большасць людзей — праварукія.

Калі гэтая інтэрпрэтацыя правільная, то, як адзначаюць аўтары, знаходка будзе самым раннім археалагічна зафіксаваным выпадкам траўмы, нанесенай вострай зброяй.

Пячора Кафзэх ужо даўно лічыцца адным з ключавых помнікаў археалогіі, бо менавіта тут знойдзены адны з самых ранніх доказаў свядомага пахавання людзей. Новае даследаванне дапаўняе гэтую карціну.

«Гэтыя вынікі даюць новыя аргументы ў дыскусіі пра паходжанне такіх складаных формаў паводзін, як міжасобасны гвалт, догляд параненых або хворых і пахавальныя абрады», — цытуе выданне словы кіраўніцы даследавання палеаантраполага Аны Пантожа Перэс (Ana Pantoja Pérez) з Нацыянальнага цэнтра даследаванняў эвалюцыі чалавека ў Іспаніі.

Каментары3

  • Займальная антрапалогія
    11.07.2026
    Магчыма занадта гучна храпеў (навіна побач)
  • Nemo
    11.07.2026
    Якія здаровыя зубы былі ў людзей, што цалкам абвяргае існуючы ў попкультуры міф.
  • Жвір
    13.07.2026
    Не забывайце, што ў той час людзі былі канібаламі, а паляваньне не з'яўляецца злачынствам нават цяпер, што ўжо казаць пра тую даўніну. Тым больш, што чырвонай кнігі яшчэ не існавала... Вось такі во факт з гісторыі чалавецтва й пацьвярджае тая знаходка й далейшае дасьледваньне. Так і перадайце тым "навукоўцам-крыміналістам".

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду6

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць