Вайна11

У Сызрані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод

Над горадам бачны вялікі слуп дыму.

Пажар на Сызраньскім НПЗ. Фота тут і далей: exilenova_plus / Telegram

У Сызрані (Самарская вобласць Расіі) пасля атакі дронаў 12 ліпеня загарэўся нафтаперапрацоўчы завод.

Гэта адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі ў Самарскай вобласці, яно ўваходзіць у склад «Раснафты». За год завод перапрацоўвае ад 7 да 8,5 млн тон нафты. Выпускае бензін, дызель, авіяцыйнае паліва, бітум. 

Верагодна, была пашкоджана ўстаноўка АВТ-5, якая забяспечвае да 30% першаснай перапрацоўкі завода, адзначае тэлеграм-канал Dnipro Osint.

За час вайны Сызраньскі НПЗ не раз атакавалі.

Генштаб УСУ таксама паведаміў, што ўкраінцы за ноч ўразілі 10 расійскіх танкераў і 4 паромы ў акваторыі Азоўскага мора.

Каментары1

  • лапата
    12.07.2026
    расея будзе пылаць да поўнага распаду

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці разбойнага нападу з пісталетам у Мінску1

Роберт Патынсан стане новым Джэймсам Бондам2

Трамп: Я нічога не чуў пра запаволенне Starlink ва Украіне4

Стыхійныя горкі для цюбінгу ў Мінску будуць засыпаць пяском

У продажы з'явіўся заменнік Nesquik ад «Савушкавага»2

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет35

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць