Здарэнні1010

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай

Спачатку Андрэю Стаброўскаму прысудзілі 2 гады калоніі, але ён здолеў даказаць, што ўдар кулаком у твар жанчыны і яе падзенне галавой у асфальт не надта звязаныя.

Андрэй Стаброўскі. Фота: betnews.by

Беларускі баскетбаліст Андрэй Стаброўскі ўляпаўся ў Расіі ў непрыгожую гісторыю. Яна адбылася ў 2023-2024, але вядома пра яе стала толькі цяпер.

Андрэй Стаброўскі — вядомы беларускі баскетбаліст. Ён нарадзіўся ў Оршы ў 1997 годзе. У 2014 па 2023 год быў у сістэме мінскіх «Цмокаў» (перайменаваныя ў «Мінск» у 2022). У 2019—2022 гадах Стаброўскі гуляў і за зборную Беларусі.

У студзені 2023 года беларус падпісаў кантракт з клубам «Русічы» з расійскага Курска. Але ўжо неўзабаве ўсё паляцела пад адхон.

4 лютага 2023 года, прыкладна а 5:20 раніцы, п'яны спартовец трапіў у канфлікт каля гандлёвага цэнтра ў Курску. Незнаёмыя Стаброўскаму муж і жонка прапанавалі падкінуць яго на машыне.

Па дарозе Стаброўскі і мужчына-кіроўца паспрачаліся наконт таго, дзе трэба спыніць машыну. Хутчэй за ўсё, дайшло да рукапашнай — бо жанчына паспрабавала расцягнуць удзельнікаў канфлікту.

І тут беларускі баскетбаліст нанёс ёй удар кулаком у твар. Жанчына страціла раўнавагу, упала на спіну, ударылася патыліцай аб асфальт і атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму (пералом патыліцавай косткі). Пашкоджанне палічылі цяжкай шкодай здароўю, небяспечнай для жыцця.

Андрэй Стаброўскі. Фота: minskbasket.by

Невядома, ці Стаброўскі падчас следства сядзеў у СІЗА, але на суд ён прыйшоў з-пад хатняга арышту. 13 снежня 2023 года Ленінскі раённы суд Курска прызнаў баскетбаліста вінаватым паводле ч. 1 ст. 111 КК РФ (наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю) і прызначыў 2 гады калоніі. Тады беларуса ўзялі пад варту.

Спартсмен і яго абаронцы аспрэчылі прысуд — яны настойвалі, што ўдар быў інстынктыўным і неасцярожным, а цяжкая траўма галавы ўзнікла не непасрэдна ад удару, а ад падзення і ўдару аб асфальт.

І Курскі абласны суд паверыў Стаброўскаму. На апеляцыйным пасяджэнні суддзя пагадзіўся, што прамых доказаў намеру прычыніць менавіта цяжкую шкоду здароўю ў справе не было, канфлікт узнік не з пацярпелай, а з яе мужам, удар быў адзінкавы і сам сабою прычыніў толькі лёгкую шкоду. У выніку абвінавачванне перакваліфікавалі на прычыненне цяжкай шкоды здароўю па неасцярожнасці — ч. 1 ст. 118 КК РФ.

З улікам таго, што ў Стаброўскага раней не было судзімасцяў, беларускі баскетбольны клуб «Мінск-2006» і Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі далі яму пазітыўныя характарыстыкі, а ён сам памірыўся з пацярпелай і заплаціў ёй каля $10 тысяч кампенсацыі, прысуд быў даволі лагодны — штраф памерам каля $800.

Стаброўскага вызвалілі ў зале суда. Пасля вызвалення спартсмен вярнуўся ў Беларусь, а ў ліпені 2024 года зноў далучыўся да БК «Мінск», за які выступае і цяпер.

Каментары10

  • Кавалак сала
    13.07.2026
    Белорусский мир во всей красе. Ещё гуманно суд поступил. Чемодан - вокзал - Минск
  • Кол
    13.07.2026
    Абсурд, ага, кшталту, сацыяльна блізкі...:))
  • Мясцовы
    13.07.2026
    Подписать контракт в 2023 году с командой под названием "русичи" это само по себе зашквар

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»6

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра14

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць